Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


14.09.2024
14 верасня - СВЯТА КРЫЖАЎЗВЫШЭННЯУ гэты дзень царкоўная традыцыя ўзгадвае дзве значныя падзеі, звязаныя з Крыжом Госпада нашага Ісуса Хрыста. Паводле Святога Падання, Крыж быў знойдзены ў 326 годзе ў Іерусаліме падчас паломніцтва імператрыцы Алены, недалёка ад гары Галгофы, пасля чаго быў узвышаны над вернікамі. Другая падзея звязана з вяртаннем Жыватворчага Крыжа ў VII стагоддзі імператарам Іракліем з Персіі, куды ён быў вывезены падчас вайны, у Іерусалім. Абодве гэтыя падзеі аб'ядноўвае тое, што знойдзены Крыж узвышаны перад народам.
6.09.2024

7 Верасьня: Перадсьвяцьце Раства БагародзіцыТрапар Перадсьвяцьця (тон 4).

З кораня Ясеевага, з пакаленьня Давідавага сёньня родзіцца нам дзіця Божае Марыя
і ўвесь сьвет радасна сьвяткуе і абнаўляецца.
Весяліцеся, неба і зямля, слаўце Яе, усе людзі!
Якім і Ганна сьвяткуюць, усклікаючы:
„Бясплодная родзіць Багародзіцу і Карміцельку Жыцьця нашага!“

5.09.2024
Папа Францішак наведаў Тунэль сяброўства ў Джакарце5 верасня 2024 года Францішак наведаў так званы Тунэль сяброўства ў сталіцы Інданезіі Джакарце, дзе выступіў з прамовай пра важнасць міжрэлігійнага дыялогу і братэрства.

 

Тунэль сяброўства злучае мячэць Істыкляль, найбуйнейшую ў Паўднёва-Усходняй Азіі, з каталіцкім катэдральным касцёлам. Ён быў пабудаваны як сімвал міжрэлігійнай гармоніі ў Інданезіі, краіне з найбольшай колькасцю мусульманскага насельніцтва ў свеце.

3.09.2024

Папа Францішак распачаў вялікае апостальскае падарожжа па Азіі і Акіяніі2 верасня Папа Францішак выправіўся ў сваё 45-е апостальскае падарожжа, падчас якога наведае чатыры краіны Азіі і Акіяніі: Інданэзію, Папуа-Новую Гвінею, Усходні Тымор і Сінгапур.


Як адзначае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, гэта будзе адно з самых працяглых і геаграфічна разнастайных падарожжаў Папы Францішка, якое працягнецца да 13 верасня.

2.09.2024

"ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ" - малітоўны ўспамін с+п протапрасвітара Яна Матусевіча2 верасня 1998 г. памёр а. Ян Матусевіч, з 1990 г. парах першай грэка-каталіцкай парафіі св. Язэпа ў Мінску. З 1993 г. першы дэкан Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. 

 

Протапрасвітар БГКЦ а. Ян Матусевіч заўчасна памёр 2 верасня 1998 г. пасля цяжкае хваробы, якая развілася пасля аварыі, урачыста адсвяткаваўшы перад гэтым свой 50-гадовы юбілей і 25-годдзе святарскага служэння. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

 

Паводле тэлеграм-калана "Грэка-католікі Беларусі"

31.08.2024

1 верасня — ПАЧАТАК ЦАРКОЎНАГА ГОДАПаводле старазапаветнай традыцыі новы год пачынаўся восенню. Гэтая практыка прынялася таксама ў Візантыі. 

 

📖 У гэты дзень у храмах чытаецца ўрывак з Евангелля пра Ісуса, што прыйшоў у назарэцкую сінагогу і навучаў там сабраных (Лк 4:16-22). Разгарнуўшы кнігу Ісаі, Ён прачытаў сабраным словы пра Месію, Які прыйшоў абвяшчаць спакой, збаўленне, свабоду і «год ласкі Госпада». І менавіта пад знакам гэтага прароцтва распачынаецца новы царкоўны год у Царкве візантыйскага абраду.

 

🙏🏻 "Творча ўсяго стварэння і Госпадзе, Які часы і поры ўстанавіў сілаю Сваёю, блаславі пачатак года ласкі Тваёй, захавай у супакоі краіну нашую і ўсіх людзей малітвамі Багародзіцы і збаў нас".

29.08.2024

29 жніўня ✝️ Свята Адсячэння галавы св. Яна Хрысціцеля🌿 Ян Хрысціцель - апошні з прарокаў, якія былі да Хрыста, і Яго прадвеснік. Ісус называў яго "больш, чым прарокам" , "самым вялікім з народжаных жанчынамі" і прыпадабняў яго да Іллі.

 

🌿 Пасля асуджэння беззаконняў правіцеля Юдэі Ірада Антыпы быў узяты пад варту і затым абезгалоўлены.

 

🌿 Ян Хрысціцель шануецца не толькі ва ўсім хрысціянскім свеце , але таксама і паслядоўнікамі ісламу. Цэрквы яго імя ёсць у любой краіне свету, яго імя, якое ў перакладзе са старажытнагабрэйскай азначае «Бог прыхільны», стала адным з самых распаўсюджаных імёнаў у свеце. Сваім святым заступнікам яго лічаць многія гарады і краіны, а таксама богапасвячаныя асобы.

 

Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі"

26.08.2024

Завяршаючы сваю місію ў Беларусі, нунцый Ёзіч сустрэўся з прэзідэнтам Лукашэнкам і міністрам Рыжанковым23 жніўня Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч, які завяршае сваю місію ў Беларусі, сустрэўся з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.


«Мне з Вамі лёгка размаўляць як прадстаўніком рэлігійнай канфесіі, адной з асноўных у Беларусі, таму што нашы погляды — кіраўніцтва Беларусі і Ватыкана — практычна супадаюць», — зазначыў прэзідэнт Лукашэнка, словы якога прыводзіць партал president.gov.by.

21.08.2024

Прызначаны новы Ардынарый Ардынарыяту для армян-католікаў Усходняй Еўропы21 жніўня 2024 г. Яго Святасць Папа Францішак прызначыў Ардынарыем для армян-католікаў Усходняй Еўропы мітрафорнага протаархімандрыта Геворга Наратункяна,  дагэтуль Патрыяршага вікарыя для Інстытута Патрыяршага Кліру ў Бзомар (і настаяцеля манастыра Маці Божай у Бзомар) і надзяліў яго тытулам архібіскупа Себасты.

20.08.2024
Архімандрыт Сяргей павіншаваў з 60-годдзем Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей21 жніўня 2024 г. Аляксандру Аляксеевічу Румаку, Упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, споўняецца 60 год жыцця.

 

З гэтай нагоды Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) даслаў Яму віншавальны ліст.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.