Пошук

Каляндар

 
пятніца
ЧЭРВЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


29.08.2024

29 жніўня ✝️ Свята Адсячэння галавы св. Яна Хрысціцеля🌿 Ян Хрысціцель - апошні з прарокаў, якія былі да Хрыста, і Яго прадвеснік. Ісус называў яго "больш, чым прарокам" , "самым вялікім з народжаных жанчынамі" і прыпадабняў яго да Іллі.

 

🌿 Пасля асуджэння беззаконняў правіцеля Юдэі Ірада Антыпы быў узяты пад варту і затым абезгалоўлены.

 

🌿 Ян Хрысціцель шануецца не толькі ва ўсім хрысціянскім свеце , але таксама і паслядоўнікамі ісламу. Цэрквы яго імя ёсць у любой краіне свету, яго імя, якое ў перакладзе са старажытнагабрэйскай азначае «Бог прыхільны», стала адным з самых распаўсюджаных імёнаў у свеце. Сваім святым заступнікам яго лічаць многія гарады і краіны, а таксама богапасвячаныя асобы.

 

Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі"

26.08.2024

Завяршаючы сваю місію ў Беларусі, нунцый Ёзіч сустрэўся з прэзідэнтам Лукашэнкам і міністрам Рыжанковым23 жніўня Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч, які завяршае сваю місію ў Беларусі, сустрэўся з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.


«Мне з Вамі лёгка размаўляць як прадстаўніком рэлігійнай канфесіі, адной з асноўных у Беларусі, таму што нашы погляды — кіраўніцтва Беларусі і Ватыкана — практычна супадаюць», — зазначыў прэзідэнт Лукашэнка, словы якога прыводзіць партал president.gov.by.

21.08.2024

Прызначаны новы Ардынарый Ардынарыяту для армян-католікаў Усходняй Еўропы21 жніўня 2024 г. Яго Святасць Папа Францішак прызначыў Ардынарыем для армян-католікаў Усходняй Еўропы мітрафорнага протаархімандрыта Геворга Наратункяна,  дагэтуль Патрыяршага вікарыя для Інстытута Патрыяршага Кліру ў Бзомар (і настаяцеля манастыра Маці Божай у Бзомар) і надзяліў яго тытулам архібіскупа Себасты.

20.08.2024
Архімандрыт Сяргей павіншаваў з 60-годдзем Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей21 жніўня 2024 г. Аляксандру Аляксеевічу Румаку, Упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, споўняецца 60 год жыцця.

 

З гэтай нагоды Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) даслаў Яму віншавальны ліст.

20.08.2024
Армянскі Патрыярх з Лівана: народы прагнуць жыць у мірыЛіван перажывае драматычныя часы, а яго жыхары жывуць у напружанасці з-за пагрозы пашырэння вайны, заўважыў у інтэрв’ю агенцтву SIR Патрыярх Кілікійскі Рафаэль Бэдрас XXI Мінасян.

 

Прадстаяцель Армянскай Каталіцкай Царквы, сядзіба якога знаходзіцца ў Бейруце, нагадаў, што сітуацыя ў Ліване застаецца крайне цяжкай. “Больш няма ні сацыяльнай, ні эканамічнай, а цяпер яшчэ і знешняй бяспекі. Калі мы выходзім з дому, то не ведаем, ці вернемся назад”, - дадаў ён.

19.08.2024
Папа Францішак: вера ў Хрыста – самае істотнае і неабходнае намТолькі Бог збаўляе нашу кволую чалавечнасць і пасярод выпрабаванняў дае нам магчымасць спазнаць радасць, якая інакш была б немагчымай, нагадаў Святы Айцец.

 

Францішак звярнуўся да ўдзельнікаў 45-й Сустрэчы на карысць сяброўства паміж народамі, якая пройдзе 20-25 жніўня 2024 года ў італьянскім горадзе Рыміні пад дэвізам: Калі не шукаем самага істотнага, чаго ж шукаем?

15.08.2024

Каралева ўнебаўзятая. Усе каранаваныя абразы Маці Божай на Беларусі ў адным кароткім відэа з малітвайУ дзень, калі Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, мы ўзносім пашану нашай Маці і Каралеве і ўзгадваем Яе святыя выявы, якія былі каранаваныя папскімі каронамі на тэрыторыі Беларусі.


13.08.2024

Фэст Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў, у 25-годдзе Віцебскай дыяцэзіі. ПраграмаУрачыстасці ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў, пройдуць 16 і 17 жніўня пад дэвізам: «Праз стагоддзі пад Тваёй апекай, Марыя».


Сёлетні фэст у Браславе пройдзе ў межах святкавання 25-годдзя з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі.

 

Цудадзейны абраз Маці Божай Браслаўскай быў каранаваны Папскімі каронамі 15 гадоў таму.

12.08.2024

9 - 10 жніўня 2024 г. штогадовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы ПалессяУ санктуарый Маці Божай ў Лагішыне з Бярозы і Баранавічаў сёлета прыйшло шмат пілігрымаў у складзе дзвюх пешых пілігрымак.

 

Грэка-католікі, якія традыцыйна бяруць удзел у святкаваннях, прыехалі з Берасця і Івацэвічаў. Адна з групаў па дарозе ў санктуарый у Лагішыне наведала Бабровічы і каталіцкія могілкі ў Целяханах, дзе памаліліся ля магілы выдатнага беларускага святара а. Баляслава Пачопкі, які ў міжваенны час быў душпастырам ва ўніяцкай парафіі ў суседніх Бабровічах.

9.08.2024
Патрыярх Халдэйскай Каталіцкай Царквы пра акупацыю Нінэвіі: калектыўная трагедыяДзесяць гадоў таму, у ноч з 6 на 7 жніўня 2014 года, каля 120 тысяч хрысціян былі вымушаныя бегчы з Нінэвійскай раўніны ў Іраку з-за наступу джыхадзістаў Ісламскай дзяржавы.

 

Кардынал Луіс Рафаэль Сако, патрыярх Халдэйскай Каталіцкай Царквы, назваў падзею "калектыўнай трагедыяй", якая моцна ўдарыла па хрысціянскіх супольнасцях і іншых меншасцях Ірака.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.