Пошук

Каляндар

 
пятніца
ЧЭРВЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


29.03.2025
У Пінску ўшанавалі памяць Біскупа Зыгмунта Лазінскага26 сакавіка ў 93-ю гадавіну адыходу ў вечнасць Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага, першага біскупа Пінскай дыяцэзіі, у катэдральным касцёле ў Пінску адбылася святая Імша, падчас якой вернікі маліліся аб хутчэйшай беатыфікацыі гэтага адданага пастыра беларускай зямлі. Літургію цэлебраваў канцлер курыі Пінскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Рылка разам з архімандрытам Сяргеем Гаекам.

Пасля заканчэння святой Імшы адбылася традыцыйная супольная малітва вернікаў каля труны Слугі Божага біскупа Зыгмунта, які пахаваны ў крыпце катэральнага касцёла каля алтара Маці Божай Вастрабрамскай.
25.03.2025
Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі, Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупа-наміната Іньяцыё Чэффаліа.

 

Пра гэта са спасылкай на афіцыйныя крыніцы Святога Пасаду паведаміла Апостальская нунцыятура ў Беларусі. Ніжэй прыводзім тэкст паведамлення.

25.03.2025
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана 2025У чарговы раз у нашым жыцці Божы Провід дазваляе нам схіліць нашыя калені і занурыцца ў таямніцу Звеставання Пана. Столькі разоў у нашым жыцці мы перажывалі гэтую падзею, якая змяніла лёс чалавецтва, аднак кожны раз мы адкрываем штосьці, што ўмацоўвае нашае хрысціянскае жыццё. Бо няшмат ёсць хрысціянскіх свят, такіх важных для ўмацавання нашай веры, як Звеставанне Пана. Чаму так? Чаму менавіта гэтая сустрэча анёла Габрыэля са сціплай Дзяўчынай па імені Марыя стала такой важнай для цэлага свету? Адказ адзін: бо гэта адна з найважнейшых падзей у гісторыі збаўлення, яна азначае пачатак новых часоў і новага запавету паміж Богам і чалавекам. Менавіта праз Звеставанне пачынаецца Божы план, кульмінацыяй якога будзе нараджэнне Езуса.
22.03.2025

“Калі хто хоча ісці за Мной, хай зрачэцца самога сябе, і возьме крыж свой, і ідзе следам за Мной” (Мц 16, 24). Пра Крыж Ісуса Хрыста і наш крыж.

 

21.03.2025
Біскуп Стамбула: перад пагрозай войнаў свет патрабуе голасу ПапыАпостальскі адміністратар Экзархату для католікаў візантыйскага абраду, якія пражываюць у Турцыі, узначаліў святую Імшу ў катэдральным саборы Святога Духа ў Стамбуле з нагоды дванаццатай гадавіны пантыфікату Папы Францішка.

 

У Эўхарыстыі, якая адбылася 19 сакавіка 2025 года, прынялі ўдзел Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей І і Канстанцінопальскі Патрыярх Армянскай Апостальскай Царквы Саак ІІ.

20.03.2025

Каталіцкія Біскупы Беларусі скіравалі віншаванне Святому Айцу Францішку з нагоды 12-годдзя з часу яго абрання на пасаду біскупа РымаВаша Святасць,
Святы Ойча!


Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, разам з Апостальскім адміністратарам для католікаў візантыйскага абраду сабраліся на 94-й Пленарнай асамблеі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, у прысутнасці монсіньёра Кшыштафа Сэрокі, Часовага паверанага ў справах Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі, у духу еднасці і павагі маем гонар перадаць Вашай Святасці самыя цёплыя прывітанні і найлепшыя пажаданні таксама ад імя духавенства, кансэкраваных асобаў, вернікаў і ўсіх людзей добрай волі, якія жывуць у нашай краіне.

19.03.2025
Папа Францішак: сустрэча з Хрыстом дае надзею на зменыСвяты Пасад распаўсюдзіў тэкст катэхезы Францішка, падрыхтаванай да агульнай аўдыенцыі 19 сакавіка 2025 года. У ёй Папа разважае пра сустрэчу Езуса з Нікадэмам.

 

Нягледзячы на тое, што Святы Айцец не змог асабіста правесці агульную аўдыенцыю 19 сакавіка 2025 года з прычыны знаходжання ў шпіталі, Святы Пасад апублікаваў тэкст падрыхтаванай ім катэхезы. У ёй Францішак распачынае цыкл разважанняў пра сустрэчы Езуса, апісаныя ў Евангеллях, якія прыносяць надзею і асвятляюць жыццё.

19.03.2025

Паведамленне з 94-а пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі18 сакавіка 2025 года ў Мінску прайшло 94-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.


У пасяджэнні ўзялі ўдзел Старшыня ККББ Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, біскуп Юрый Касабуцкі, Генеральны сакратар, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, біскуп Андрэй Зноска, архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі адміністратар для Грэка-каталікоў у Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Аляксандр Кашкевіч, біскуп Казімір Велікаселец, Часовы Павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь ксёндз прэлат Крыштаф Сэрока.

16.03.2025
Папа Францішак моліцца за ахвяр пажару ў Паўночнай МакедонііПапа выказаў глыбокія спачуванні і запэўніў у “духоўнай падтрымцы параненых” у выніку трагічнага пажару, які адбыўся ў начным клубе ў горадзе Качані ў Паўночнай Македоніі. У трагедыі загінулі прынамсі 59 чалавек, яшчэ 155 пацярпелі.

 

Святы Айцец “памятае ў малітвах пра тых, хто загінуў”, і просіць “нябеснай падтрымкі для тых, хто пакутуе ад наступстваў” гэтага цяжкага выпрабавання, - гаворыцца ў тэлеграме за подпісам кардынала-дзяржсакратара П’етра Параліна, скіраванай на імя біскупа Скоп’е ды епарха Струміцы Уладыкі Кіра Стаянава.

13.03.2025
12 гадоў пантыфікату Яго Святасці Папы Рымскага Францішка13 сакавіка 2025 года споўніцца 12 гадоў з моманту абрання аргенцінца Хорхэ Марыа Берголіа на Пасад Пятра. За гэты час "Папа з другога канца свету" стаў адным з самых блізкіх да людзей і паважаных пантыфікаў, нягледзячы на цяжкасці са здароўем і выклікі.

 

Сцэна выхаду новаабранага Папы на лоджыю Базілікі Святога Пятра 13 сакавіка 2013 года стала сапраўды іканічнай. Дзясяткі тысяч людзей сабраліся на плошчы пасля абвяшчэння "Habemus Papam". Першымі словамі Францішка сталі: "Браты і сёстры, добры вечар". А затым ён нечакана папрасіў прысутных памаліцца за яго папярэдніка і за яго самога, нізка схіліўшыся перад тысячамі вернікаў.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.