Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


10.04.2009
Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на сьвята Пасхі Хрыстовай 2009 году
Вялебныя Айцы сьвятаслужыцелі!
Дарагія Манахі, Манахіні і Браты Семінарысты!
Любыя ў Госпадзе Браты і Сёстры! Паважаныя Сябры!

1. У сьвяточныя дні Сьвятой Пасхі Хрыстовай пакланяемся Крыжу і славім Уваскрасеньне Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста. Уваскрасеньня нельга аддзяляць ад Крыжа, а Крыжа – ад Уваскрасеньня, бо Ўваскрасеньне Гасподняе – гэта сьвята перамогі над сьмерцю, а Крыж – гэта знак гэтае перамогі.

Сьвяты Ян з Дамаску пісаў: ”Не чымсьці іншым, як толькі Крыжом Госпада нашага Ісуса Хрыста сьмерць была зьнішчаная, грэх прабацькоўскі – ачышчаны, пекла – пазбаўленае сваёй здабычы, і даравана ўваскрасеньне. Менавіта ім вяртаемся мы да першапачатковага шчасьлівага стану, ім адчыненыя брамы раю, праз яго нашая прырода села праваруч Бога і мы зрабіліся дзецьмі Божымі і спадкаемцамі Яго. Усё гэта зроблена Крыжом”.

У Крыжы праявілася ўсемагутнасьць Божая. У Крыжы бачым мы ўжо не сьмерць, а перамогу над сьмерцю, Ўваскрасеньне Хрыстовае і знак агульнага ўваскрасеньня ўсіх тых, што вераць у Хрыста. Для нас, хрысьціянаў, гэта знак надзеі і знак жыцьця, і менавіта гэта мы вызнаем, калі ўшаноўваем Крыж Хрыстовы, калі робім знак сьвятога Крыжа, калі носім гэты знак не толькі ў сэрцах, але і яўна на целах нашых.

Такім чынам мы сьведчым, што Ісус Хрыстос – Збаўца і Пераможца сьмерці, Той, Хто ўцелавіўся, прынёс Добрую Вестку – Сьвятое Евангельле, памёр дзеля нас і ўваскрос, каб мы мелі вечнае жыцьцё.
9.04.2009
Кардынал Казімір Свёнтэк целебраваў святую Ішму ў 70-ю гадавіну свайго святарскага служэння
8 красавіка 2009 г. у пінскай катэдры Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі, Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп на пенсіі, кардынал Казімір Свёнтэк у 70-ю гадавіну свайго святарскага служэння цэлебраваў урачыстую святую Імшу. У літургіі прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, усе біскупы Беларусі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек МІС, шматлікія святары, законнікі і законніцы, у тым ліку айцец Яўген Усошын ды некаторыя семінарысты БГКЦ.
5.04.2009
Завяршыліся Вялікапосныя рэкалекцыі
Вялікапосныя рэкалекцыі ў Менску праходзілі ў два этапы. Першы этап – рэкалекцыі для парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі і парафіі Сьвятога Духа адбываліся з 26.03 па 29.03.2009 году. Другі этап – рэкалекцыі для нашай парафіі Сьвятога Язэпа і парафіі Сьвятога Міколы Цудатворцы адбываліся ў нашым парафіяльным Цэнтры сьв. Язэпа з 03.04 па 05.04.2009 года.
4.04.2009
Службы Вялікага Тыдня Пакутаў Хрыстовых і Сьветлага Хрыстовага Уваскрасеньня ў г. Менску
Службы ў капліцы Душпастырскага Цэнтру сьв. Язэпа па вул. Арджанікідзэ 6

6/04 – Вялікі Панядзелак: гадз. 18:30 – Літургія раней Асьвячаных Дароў

7/04 – Вялікі Аўторак: гадз. 18:30 – Літургія раней Асьвячаных Дароў

8/04 – Вялікая Серада: гадз. 18:30 – Літургія раней Асьвячаных Дароў
Памазаньне сьвятым алеем і малітва за аздараўленьне

9/04 – Вялікі Чацьвер: гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй сьв. Базыля Вялікага

10/04 – Вялікая Пятніца:
гадз. 9:00
– Ютрань – 12 Евангельляў Пакутаў Хрыстовых
гадз. 18:30 – Вячэрня, вынас і адпяваньне сьвятой Плашчаніцы

11/04 – Вялікая Субота
Вернікі ўсіх грэка-каталіцкіх парафіяў г. Менска запрашаюцца да сумеснай малітвы за праслаўленьне Экзарха-Пакутніка Антона Неманцэвіча

гадз. 9:00 – Вячэрня з Літургіяй сьв. Базыля Вялікага
Малітва перад сьвятой Плашчаніцай
Усталяваньне капсулы з зямлёй з месца пахаваньня Экзарха Антона Неманцэвіча

12 красавіка 2009 г. ПАСХА ГАСПОДНЯЯ
Уваскрасеньне Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста

Пасхальная Ноч (чырвоны касьцёл, цэнтральны нэф)
Усе грэка-каталіцкія парафіі г. Менска РАЗАМ сустракаюць Уваскрасеньне Гасподняе

гадз. 00:00 – Працэсія Уваскрасеньня
Сьветлая Пасхальная Ютрань
Боская Літургія
Асьвячэньне велікодных страваў

12/04 – Вялікая Нядзеля – ВЯЛІКДЗЕНЬ
гадз. 12:00 – Боская Літургія (капліца па вул. Арджанікідзэ 6)
27.03.2009
Інтэрв'ю Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча для «L'Osservatore Romano»
Сёлета па ініцыятыве і пры падтрымцы Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча быў выдадзены першы пераклад на беларускую мову Дакументаў ІІ Ватыканскага Сабору. 16 сакавіка 2009 г. арцыпастыр асабіста прадставіў гэтую працу Бэнэдыкту XVI у Ватыкане. Прапануем інтэрв’ю Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча для ватыканскай газеты «L'Osservatore Romano».
27.03.2009
Зямля з месца мучаніцтва Блаславёнага Амільяна перададзеная ў храм БГКЦ у Берасьці
25 сакавіка 2009 года, з нагоды 65-й гадавіны сьмерці Блаславёнага Сьвятамучаніка Амільяна (Коўча), на месцы былога канцэнтрацыйнага лагеру Майданэк у Польшчы, быў асьвячаны абеліск (камень) з пасланьнем Блаславёнага:
"…Тут я бачу Бога – Бога, які ёсьць адзін для нас усіх, без зважаньняў на рэлігійную розьніцу".

Урачыстасьць узначалілі грэка-каталіцкі мітрапаліт перамышльска-варшаўскі Высокадастойны Кір Ян (Мартыняк) ды рыма-каталіцкі архібіскуп-мітрапаліт люблінскі Юзаф Жыцінскі. Удзельнічалі грэка-каталіцкія біскупы з Украіны ды Польшчы, разам са шматлікімі грэка-каталіцкімі сьвятарамі – пілігрымамі з Украіны.

Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву прадстаўлялі Апостальскі Візітатар архімандрыт Сяргей (Гаек) ды душпастыр грэка-каталіцкай парафіі ў Берасьці а. Ігар Кандрацьеў.
18.03.2009
Прызначэньне ўладыкі Васіля (Мэдвіта)
17 сакавіка 2009 г. на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы Апостальскага Пасаду было павядомлена пра рашэньне Вярхоўнага Архібіскупа Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Любаміра (Гузара) у згодзе з Сінодам Біскупаў УГКЦ аб прызначэньні ўладыкі Васіля (Мэдвіта) дапаможным біскупам Данецка-Харкаўскага Экзархату (Усходняя Украіна).
18.03.2009
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч перадаў Бэнэдыкту XVI Дакументы ІІ Ватыканскага Сабору на беларускай мове
16 сакавіка 2009 г. у Рыме (Італія) Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ў гэтыя дні прымае ўдзел у Пленарным пасяджэнні Кангрэгацыі па справах Духавенства, уручыў папу Бэнэдыкту XVI Дакументы ІІ Ватыканскага Сабору на беларускай мове.

Святы Айцец з вялікай радасцю прыняў вестку пра выданне гэтых дакументаў. Між іншым, у сваёй прамове да ўдзельнікаў Пленарнага пасяджэння Пантыфік узгадваў вучэнне ІІ Ватыканскага Сабору.

У размове з арцыпастырам беларускіх католікаў Бэнэдыкт XVI узгадаў Касцёл на Беларусі, а таксама выказаў радасць з прычыны яго адраджэння і развіцця.

Друкуецца ў мове арыгіналу паводле сайта catholic.by
10.03.2009
© Клаўдзія Генцлер
Міжнародны Сімпозіум “Місія Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў у жыцьці Паўсюднай Царквы ды ў сучасным сьвеце”

Пра неабходны сімбіёз паміж Евангельлем і культурай у сучаснай місіі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы гаварыў Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) на Міжнародным Сімпозіуме “Місія Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў у жыцьці Паўсюднай Царквы ды ў сучасным сьвеце”, які праходзіў 4-6 сакавіка 2009 г. у Міжнародным Інстытуце вывучэньня сужэнства і сям’і (ІТІ) у аўстрыйскім горадзе Гамінг.
2.03.2009
Архібіскуп Антоніо Вэльё прызначаны Старшынём Рады для душпастырства мігрантаў
28 лютага 2009 Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI прызначыў Старшынём Папскай рады для душпастырства мігрантаў і падарожнікаў Архібіскупа Антоніо Марыя Вэльё (Antonio Maria Vegliò), які да гэтага часу быў Сакратаром Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.

Папярэдні Старшыня рады душпастырства мігрантаў Кардынал Рэната Марціна (Renato Martino) адышоў на пенсію, але захаваў яшчэ пасаду старшыні Папскай рады „Iustistia et Pax” (па справах справядлівасьці і міру).

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.