Пошук

Каляндар

 


11.02.2010
Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на пачатак Вялікага Посту 2010 годуВялікапоснае вандраваньне, якое прапануюць нам сьпевы Поснай Трыёдзі прадугледжвае неабходнасьць падрыхтоўкі. На першай вячэрні Вялікага посту ў Сырную нядзелю ўвечары чуем у сьпевах вершапесьні пра тое, што, каб пасьпяхова пераплысьці вялікае мора посту, трэба адкласьці ўчынкі цемры і апрануцца ў сьветлую вопратку. Гэтая падрыхтоўка патрабуе ад нас ня толькі высілку нашай волі ў змаганьні з сваімі дрэннымі схільнасьцямі і грахамі, але і высілку нашага розуму, каб спасьцігнуць дзе ёсьць воля Божая для нас і вызначыць тыя ўчынкі цемры, якія нам трэба адкінуць.
У гэтых высілках мы, як верныя дзеці Царквы, зьвяртаемся да Сьвятога Пісьма і царкоўнага Пераданьня і карыстаемся аўтэнтычнай царкоўнай інтэрпрытацыяй іх – Катэхізісам.
11.02.2010
НАБЛІЖАЕЦЦА ПАЧАТАК ВЯЛІКАГА ПОСТУХрысьціяне візантыйскай традыцыі – грэка-католікі і праваслаўныя – пачынаюць сёлета Вялікі Пост у панядзелак, 15 лютага.

Сёлета ўсе хрысьціяне сьвяткуюць сьвята Пасхі Хрыстовай у адзін дзень – 4 красавіка.
Традыцыйна гэтай радаснай падзеі папярэднічае саракадзённы Вялікі Пост, які прыгадвае нам саракадзённае перабываньне Збаўцы нашага Ісуса Хрыста ў пустыні ды рыхтуе нас праз пакаяньне да прыняцьця радаснай весткі пра Ўваскрасеньне.
6.02.2010
Кадр з фільма "Аватар" Джэймса КэмэранаКадр з фільма "Аватар" Джэймса КэмэранаСупольнае абмеркаваньне фільма (з гарбатай і печывам) адбудзецца 10 лютага ў 19:30 у рамах катэхэтычных сустрэчаў студэнтаў у грэка-каталіцкім цэнтры сьв. Язэпа ў Менску (вул. Арджанікідзэ, д. 6; даезд на метро да ст. метро “Аўтазаводская”, далей на лева па вул. Цэнтральнай; 3-я вуліца направа).
2.02.2010
Сьвята трох сьвяціцеляў у ГомеліГомельская парафія Трох сьвяціцеляў Васіля Вялікага, Яна Залатавуснага і Рыгора Багаслова, памяць якіх узгадваецца 30 студзеня, адна з першых парафій, якая аднавіла сваю дзейнасьць у Беларусі ў дзевяностыя гады ХХ.

Ужо стала добрай традыцыяй на адпустовыя сьвяты запрашаць вернікаў з іншых парафіяў. У гэтым годзе далучыліся да сьвяткаваньня ў Гомелі прадстаўнікі менскіх парафіяў: члены алтарнага брацтва спадары Анатоль і Валерый і семінарыст Аляксей Філіпенка. Сьвяточную Боскую літургію ўзначаліў а. Васіль Ягораў. Саслужыў айцец протапрасвітар Зьміцер Грышан.
30.01.2010
З нагоды юбілейнага года Маці Божай ЖыровіцкайПапскае Брэвэ з індульгенцыяй з выдадзены пасьля пастановы пра каранацыю Жыровіцкай іконы Маці Божай

Бенядыкт ХІІІ.
Усім верным Хрыстовым, якія маюць пагладзець гэтае пісьмо – збаўленьне і апостальскае блаславеньне. Маючы ў ласкавай любові нябесныя багацьці для памнажэньня веры і спасеньня душ, усім верным хрысьціянам, мужчынам і жанчынам, якія шчыра пакаюцца, паспавядаюцца, прычасьцяцца сьв. Тайн і памоляцца пра адзінадушша хрысьціянскіх уладароў, выкараненьне гарэсій, і узвялічаньне сьв. Маці Царквы, пры пабожнам наведваньні царквы Найсьвяцейшай Дзевы Марыі Жыровіцкай, Кіеўскай епархіі, на працягу сямі дзён пасьля дня які вызначаны бісупам, Мы міласціва надаем аб Хрысьце на адзін толькі раз адпушчэньне грахоў і індульгенцыю на працягу гэтых васьмі дзён. Гэтае мае значэньне толькі на адзін раз на год. Мы жадаем, каб гата не мела ніякага значэньня калі б пры стараньні пра гэтую пастанову, паданьні, дазволе, ці публікацыі была, або будзе давацца хаця б найменшая аплата.

Дадзена ў Рыме, у сьв. Пятра, пад пячаткай Рыбака у XV дзень красавіка 1726 г., другі год Нашага пантыфікату.
Кард. Олівера

25.01.2010
ЭКУМЕНІЧНАЯ МАЛІТВА Ў МЕНСКАЙ АРХІКАТЭДРЫУ суботу, 23 студзеня, у рамках Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў, які сёлета праходзіць пад дэвізам: “Вы зьяўляецеся сьведкамі Ўваскрослага Хрыста” (пар. Лк 24.48), у менскай архікатэдры адбылася экуменічная малітва, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі розных хрысьціянскіх канфесіяў Беларусі: Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Протаіерэй Праваслаўнай Царквы айцец Аляксандр Шымбалёў, упраўляючы справамі Саюза евангельскіх хрысціянаў баптыстаў у РБ пастар Алег Балуценка, а таксама старшыня Праўлення Біблейскага таварыства.

Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву на гэтай сустрэчы прадстаўляў Протапрэзьбітар айцец Яўген Усошын.
23.01.2010
5 ГОД СЛУЖЭНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ АРХІБІСКУПА МАРЦІНА ВІДАВІЧА21 студзеня 2010 году мінула 5 год ад прыезду ў Беларусь Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Архібіскупа Марціна Відавіча. З гэтай нагоды ў нядзелю, 24 студзеня, ва ўсіх парафіях Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы будзе адслужаная Боская Літургія падзякі Госпаду за пастырскае служэньне Высокадастойнага Ўладыкі Марціна.

Архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар БГКЦ, усе сьвятары і вернікі віншуюць і дзякуюць Уладыку Марціну Відавічу за пастырскі і бацькоўскі клопат аб Каталіцкай Царкве ў Беларусі.
15.01.2010
Калядны канцэрт хора "Прасфара"У нядзелю 17-га студзеня а 19-й гадзіне (адразу пасьля нядзельнай літургіі парафіі Сьвятога Духа) ў дольнай капліцы Чырвонага Касьцёла адбудзецца калядны канцэрт хора "Прасфара". Запрашаем усіх жадаючых пачуць як традыцыйныя беларускія калядкі, так і старажытныя сьпевы бізантыйскай царкоўнай традыцыі.
14.01.2010
Сорак дзён ад сьмерці с.п. а. Яна ДаўкшысаПамінальная малітва ў Полацку
7 сьнежня 2009 г. памёр у Вільні, пасьля аперацыі на сэрцы, адзіны ў Літве грэка-каталіцкі сьвятар беларус – а. Ян Даўкшыс. 16 студзеня 2010 году – на саракавы дзень пасьля сьмерці сьвятой памяці а. Яна – памінальная Літургія за спачын ягонай душы будзе адслужаная ў Полацку, у храме сьв. Параскевы Полацкай па вул. Навасёлаў, 70 (Кароўнікі) а 10-й гадзіне.
14.01.2010
Клуб грэка‑каталіцкай інтэлігенцыі запрашае«Ікона і беларускае мастацтва» - 15 студзеня

У клубе грэка‑каталіцкай інтэлігенцыі (вул. Арджанікідзэ, 6) лекцыю на такую тэму прачытае прафесар Юры Хадыка.

Пачатак а 19‑й гадзіне 15 студзеня.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.