Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЧЭРВЕНЯ |
Нядзеля 5-я |
| 3.11.2010 |
1 лістапада 2010 г. у межах праграмы асвячэння могілак у Мінску і Мінскім раёне адбылася малітва на месцы былога канцлагера «Трасцянец», што знаходзіцца ў мінскім мікрараёне Шабаны.У 15.00 — у гадзіну Божай міласэрнасці — на месцы былога канцлагера каля памятнага знака з надпісам, які сведчыць пра тое, што тут былі спалены шматлікія людзі, распачалося набажэнства ў інтэнцыі супакою душаў тых, хто стаў ахвярамі фашызму. Набажэнства ўзначалілі дэкан Серабранкаўскі кс. Ігар Лашук SDB і грэка-каталіцкі дэкан Цэнтральнага Дэканату а. Яўген Усошын. Удзел у набажэнстве прынялі таксама вернікі парафіі Хрыста Збаўцы (Шабаны). Набажэнства за памерлых на месцы былога канцлагера адбудзецца таксама 6 лістапада ў 14.00, а ўзначаліць яго кс. Юрый Санько, пробашч парафіі ў Шабанах. |
| 3.11.2010 |
| 1.11.2010 |
| 28.10.2010 |
| 28.10.2010 |
28 кастрычніка, ва ўспамін святога Апостала Юды Тадэвуша, свае імяніны адзначае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гэты ж дзень 30 год таму сакрамант святарства атрымаў сённяшні дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэіі Антоні Дзям’янка. У інтэнцыі абодвух Ярархаў 28 кастрычніка 2010 г. у мінскай архікатэдры а 18.30 адбудзецца св. Імша, якую яны будуць канцэлебраваць. Шчыра запрашаем мінскіх вернікаў да супольнай малітвы ў інтэнцыях Дастайных Ярархаў і аб Божых ласках на іх далейшы жыццёвы шлях. Шчырая малітва стане сапраўднай удзячнасцю Найвышэйшаму за пастырскае служэнне руплівых пастыраў Беларусі. Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка пасля заканчэння сярэдняй школы не атрымаў дазволу ад дзяржаўных уладаў на паступленне ў Рыжскую духоўную семінарыю. Святарскую фармацыю праходзіў пад кіраўніцтвам доктара тэалагічных навук кс. прэлата Вацлава Пянткоўскага, тагачаснага Генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі. 28 кастрычніка 1980 г. атрымаў святарскія свячэнні. Паводле Catholic.by |
| 24.10.2010 |
| 22.10.2010 |
| 22.10.2010 |
| 21.10.2010 |
| 21.10.2010 |
У канцы кожнага году Cупольнасць Тэзэ (Taize) арганізоўвае сустрэчу хрысціянскай эўрапейскай моладзі. Сёлетняя сустрэча адбудзецца ў Ротэрдаме (Нідэрланды) з 28 снежня 2010 па 1 студзеня 2011. Сярод розных групаў пілігрымаў з Беларусі з Мінска рыхтуецца міжпарафіяльная група, якую збіраюць: рыма-каталіцкая Парафія св. Яна Хрысціцеля (для кантакта: katalik@tut.by) і грэка-каталіцкая Парафія св. Міколы Цудатворцы (для кантакта: shybeka@gmail.com) |






Сёньняшняе чытаньне:
1 лістапада 2010 г. у межах праграмы асвячэння могілак у Мінску і Мінскім раёне адбылася малітва на месцы былога канцлагера «Трасцянец», што знаходзіцца ў мінскім мікрараёне Шабаны.
28 кастрычніка, ва ўспамін святога Апостала Юды Тадэвуша, свае імяніны адзначае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. 