Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


7.09.2011
«Magnifiсat  2011» Міжнародны кінафестываль хрысціянскага кіно «У добры шлях, „Magnifiсat“», — такімі словамі распачаў 6 верасня 2011 г. адкрыццё VII Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм яго старшыня Юрый Гарулёў. У першы дзень конкурсны прагляд фільмаў праходзіў у касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску, а з 7 па 10 верасня — у гарадах і мястэчках Віцебскай вобласці.

Фестываль праходзіць ужо ў сёмы раз, але толькі другі год ён распачынаецца ў Мінску. Сёлета, па словах Юрыя Гарулёва, за перамогу будуць змагацца каля 40 дакументальных і анімацыйных фільмаў з 13 краін свету (Арменіі, Беларусі, ЗША, Літвы, Ізраіля (упершыню), Іспаніі, Італіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Францыі і Чэхіі. 
2.09.2011
Распачаўся XV Міжнародны кангрэс каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Рэнавабіс»1 верасня 2011 г. у нямецкім Фрайзінгу распачаўся XV Міжнародны кангрэс каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Рэнавабіс». У форуме прымаюць удзел 19 біскупаў, шматлікія святары, кансэкраваныя асобы, прадстаўнікі розных дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый. Прысутнічае і дэлегацыя з Беларусі на чале са сваімі іерархамі Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, біскупам Віцебскім Уладзіславам Блінам, Апостальскім Візітатарам для грэка-католікаў у Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам.
1.09.2011
Іосіф Сліпый. Пра ўжыванне слова "праваслаўны"Слова «праваслаўны» ужо мае за сабой у царкоўнага жыцця і літаратуры доўгую гісторыю. На працягу ўсяго часу многія навукоўцы, дзеячы, біскупы ды вернікаў выказваліся за захаванне яго ў царкоўнай практыцы або за ліквідацыю або замену яго на слова «прававерны», або на іншае яму падобнае. З прычыны таго, што гэтым тэрмінам карыстаюцца як лацінскія і ўсходнія католікі, гэтак і ўсе нез'яднаныя праваслаўныя, а паміж імі і тыя, якія нядаўна адступілі ад нашай Царквы, пытанне зноў стала актуальным. Таму трэба трохі сёе-тое ўзгадаць і сёе-тое высветліць ў гэтай спрэчцы.
31.08.2011
Катэхізіс УГКЦ — цікавае чытаньне для ўсіхМногія ведаюць, што такое катэхізіс, але для тых хто яшчэ ня ведае, то ў двух словах можна нагадаць. Катэхізіс (ад лац. Catechēsis і грэч. Κατηχισμός - павучанне, настаўленьне) - гэта веравучыцельны дакумент, кніга якая зьмяшчае асноўныя палажэньні хрысціянскага (у нашым выпадку - каталіцкага) веравучэньня.

Аднак, напрошваецца пытаньне, навошта патрэбны яшчэ й грэка-каталіцкі катэхізіс, бо ўжо ж існуе Катэхізіс Каталіцкай Царквы, які выказвае веру ўсіх каталікоў? Сапраўды, нічога «новага» у новым катэхізме няма, ды і быць не можа, аднак жа ў ім выкладзены погляд на тую ж самую веру, з пункту гледжаньня ўсходняй багаслоўскай традыцыі.
3.08.2011
Ветразь любовіXрысціянскі летнік для асобаў з абмежаваннямі фізічнага развіцця

„Ветразь любові” - такую назву атрымаў хрысціянскі летнік для асобаў з абмежаваннямі фізічнага розвітку і валанцёраў, які праходзіў 25-31 ліпеня 2011 пры грэка-каталіцкай парафіі святамучаніка Язафата ў Полацку. Каля 40 удзельнікаў з розных куткоў Беларусі сабраліся каб правесті адзін тыдзень разам у братэрскай хрысціянскай атмасферы.

Праграма летніка была вельмі насычаная. Удзельнікі мелі магчымасць набраць досведу на практычных занятках (варштатах), а таксама ўдзельнічыць у разнастайнай конкурсна-забаўляльнай праграме (“Міс і Містер Летнік”, “Акіян любові”, віктарыны, конкурсы, ролевыя казкі) і проста адпачыць каля вогнішча, паслухаць гітару, схадзіць на рэчку.
3.08.2011
Арцыбіскуп Гуджэроцці: абяцаю ўсім беларусам слухаць і любіць іх"Я абяцаю усім беларусам слухаць і любіць іх", - з такімі словамі звярнуўся да вернікаў нашай краіны новапрызначаны Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. У інтэрв'ю нашаму радыё іерарх расказаў аб сваім каўказскім вопыце дыпламатычнай службы і аб планах на новым этапе працы ад імя Апостальскай Сталіцы. Прапануем вашай увазе тэкст інтэрвью з арцыбіскупам Гуджэроцці.
22.07.2011
Спачувальная тэлеграма Святога Айца Бэнэдыкта XVIЯго Святасць Папа Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя Біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў сувязі са смерцю кардынала Казіміра Свёнтка.

Ніжэй прыводзім поўны тэкст звароту Яго Святасці.
21.07.2011
Адышоў у вечнасць кардынал Казімір СвёнтакКурыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 21 ліпеня 2011 г. а 9-й гадзіне на 97 годзе жыцця адышоў у вечнасць Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтак.

У найбліжэйшым часе заахвочваем святароў арганізаваць набажэнствы са шматлікім удзелам вернікаў аб вечным супакоі святой памяці кардынала, які на працягу 15 гадоў з’яўляўся арцыпастырам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 20 гадоў — Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. У касцёлах, капліцах і іншых месцах культу неабходна зрабіць дэкарацыю ў адпаведным месцы (паставіць партрэт кардынала, кветкі, знічы), можна пакласці кнігу спачуванняў.
18.07.2011
Летнік для асобаў непоўнаспраўных і валанцёраўЗ 26 па 31 ліпеня ў Полацку пры грэка-каталіцкай парафіі Святамучаніка Язафата пройдзе Летнік для асобаў непоўнаспраўных і валанцёраў. Арганізаваны ён Хрысціянскім валанцёрскім рухам св. Мікалая пры падтрымцы міжнароднага дабрачыннага руху Бэтэль.

Пад час правядзення летніка асобы непоўнаспраўныя і валанцёры раздзеляць між сабою ўсю радасць сумеснага адпачынку і ўзаемнага клопату. У расклад летніка ўваходзіць духоўная праграма (духоўныя разважанні, малітвы, набожэнствы), практычныя заняткі (варштаты) і проста адпачынак, для якога будзе шмат вольнага часу (экскурсія па Полацку, адведзіны рэчкі, вогнішча, лазня…).
15.07.2011
Прызначаны новы Апостальскі Нунцый у Беларусі
Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску


Мінск, 15 ліпеня 2011 г.

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь інфармуе, што Яго Святасць Бэнэдыкт XVI прызначыў Яго Эксцэленцыю арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці Апостальскім Нунцыем у Беларусі. Да моманту гэтага прызначэння на Апостальскага Нунцыя ў Беларусі іерарх з’яўляўся Апостальскім Нунцыем у Грузіі, Арменіі і Азербайджане.

Кс. прэлат д-р Крыспін Дубель,
часова павераны Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.