
У рамках сьвяткаваньня 280-х угодкаў каранацыі Жыровіцкай Іконы Багародзіцы мінскі грэка-каталіцкі маладзёвы хор “Прасфара” запісаў CD пад назвай “Апякунку нашу песьняю славім” са сьпевам Акафісту перад Жыровіцкай Іконай Маці Божай.
Акафіст служылі сьвятары: а. Пахом Кавалёў, а. Аляксандр Шаўцоў, а. Яўген Усошын.
Над тэкстам Акафісту працавалі: а. Алесь Аўдзяюк, а. Андрэй Крот, а. Сяргей Стасевіч.
Дыск выдадзены з блаславеньня Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архім. Сяргея Гаека.