Пошук

Каляндар

 
пятніца
ЧЭРВЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


15.05.2025

ЛІТУРГІЯ НА ЗАВЯРШЭННЕ ЮБІЛЕЮ УСХОДНІХ ЦЭРКВАЎ У РЫМЕУ сераду, 14 траўня 2025 г., у базіліцы Святога Пятра ў Ватыкане адбылася ўрачыстая Боская Літургія ў візантыйскім абрадзе ў рамках Юбілею Усходніх Каталіцкіх Цэркваў. 

 

Літургію ўзначаліў Патрыярх Мельхіцкай Грэка-Каталіцкай Царквы Юсеф Абсі, а пропаведзь прамовіў Блажэннейшы Святаслаў, Айцец і Галава УГКЦ. 

13.05.2025
Грэка-каталіцкая дэлегацыя з Беларусі на Юбілеі Усходніх ЦэркваўБеларуская грэка-каталіцкая дэлегацыя бярэ ўдзел у Юбілеі Усходніх Цэркваў, які праходзіць у Рыме з 12 па 14 мая 2025 года. Праграма сустрэчы прадугледжвае аўдыенцыю ў Папы Льва XIV.

 

Грэка-каталіцкую супольнасць Беларусі на Юбілеі прадстаўляе архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі адміністратар для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, а таксама тры святары: айцец Андрэй Абламейка з Мінска, айцец Андрэй Крот з Гродна і айцец Яўген Усошын, канцлер курыі Апостальскай адміністратуры.

12.05.2025
Турэцкі епіскапат спадзяецца на візіт Льва XIV у НікеюСтаршыня епіскапату Турцыі арцыбіскуп Марцін Кметэц выказаў спадзяванне на візіт Папы Льва XIV з нагоды 1700-годдзя Нікейскага Сабора, які павінен адбыцца ў Ізніку побач са Стамбулам.

 

Арцыбіскуп-мітрапаліт Ізміра Марцін Кметэц, з радасцю прыняўшы навіну пра выбар кардынала Роберта Прэвоста 267-м Біскупам Рыма, запэўніў, што духавенства і вернікі Касцёла ў Турцыі будуць "крочыць за Папам Львом XIV на шляху абвяшчэння Евангелля і супольна імкнуцца да спрыяння міру, справядлівасці і любові, становячыся бліжнімі для ўсіх людзей".

12.05.2025

ЮБІЛЕЙ УСХОДНІХ ЦЭРКВАЎ У РЫМЕЗ 12 па 14 траўня 2025 г. у рамках Юбілейнага года ў Ватыкане праходзяць спецыяльныя дні, прысвечаныя Усходнім Каталіцкім Цэрквам.

 

Гэты Юбілей — гэта не толькі магчымасць для вернікаў гэтых Цэркваў здзейсніць паломніцтва ў Рым і прайсці праз Святыя Дзверы папскіх базілік. Гэта таксама магчымасць для рымлян і гасцей горада пазнаёміцца ​​з багаццем хрысціянскіх традыцый, паглыбіць сваё разуменне таго, што азначае адзінства ў разнастайнасці, пра што гавораць біскупы Рыма ў сваім вучэнні.

11.05.2025
Уладарка Неба: першая нядзельная малітва новага ПантыфікаУ Нядзелю Добрага Пастыра новаабраны Пантыфік упершыню правёў нядзельную малітву з цэнтральнай лоджыі Базілікі Святога Пятра, нечакана для ўсіх заспяваўшы старажытную малітву "Уладарка Неба". Гэта яго другі публічны выступ на галоўнай ватыканскай плошчы.

 

У сваім першым нядзельным звароце да вернікаў падчас малітвы "Уладарка Неба" 11 мая 2025 года Папа Леў XIV адзначыў сімвалічнасць таго, што яго першая нядзеля ў якасці Біскупа Рыма прыпала на ўрачыстасць Добрага Пастыра.

9.05.2025
Леў XIV у першай гаміліі: быць Касцёлам, які асвятляе цемру свету9 мая 2025 года Папа Леў XIV узначаліў святую Імшу за Касцёл. Літургія на завяршэнне канклава прайшла ў Сікстынскай капэле Апостальскага палаца ў Ватыкане. Разам з новым Папам малілася Калегія кардыналаў.

 

“Ты – Хрыстус, Сын Бога жывога” (Мц 16,16). Гэтымі словамі Пётр, калі Настаўнік спытаўся яго разам з іншымі вучняў пра іх веру ў Яго, выказвае ў сціслай форме той скарб, які ўжо дзве тысячы гадоў Касцёл захоўвае, паглыбляе і перадае праз апостальскую пераемнасць”, - такімі словамі Леў XIV пачаў сваю першую гамілію, прамоўленую ў якасці Папы.

9.05.2025
Барталамей I: імя Льва XIV – добры знак для экуменізмуПадчас выступлення ў Афінскім музеі Патрыярх Канстантынопальскі выказаў спадзяванне на тое, што зможа працягнуць справу праваслаўна-каталіцкага збліжэння разам з Львом XIV.

 

Выбар імя новага Папы Барталамей I расцаніў як станоўчы знак. Пра гэта ён заявіў 8 мая 2025 года падчас мерапрыемства ў Афінскім музеі. Ганаровы прадстаяцель праваслаўных хрысціян ва ўсім свеце адзначыў, што папярэднік новага Пантыфіка – Леў XIII, які займаў Пятроў Пасад з 1878 па 1903 год, быў вядомы сваім укладам у развіццё сацыяльнага вучэння і грамадскую дзейнасць Касцёла.

8.05.2025

Папа Леў XIV у сваім першым звароце заклікаў да міру ў свеце«Супакой вам!» — такімі словамі Леў XIV пачаў свой першы зварот, які скіраваў да Касцёла і ўсяго свету ўвечары 8 мая 2025 года з лоджыі благаслаўленняў Базілікі Святога Пятра.


«Дарагія браты і сёстры, гэта першае прывітанне ўваскрослага Хрыста, Добрага пастыра, які аддаў жыццё за Божы статак. Таксама і я хацеў бы, каб гэта прывітанне супакою ўвайшло ў вашы сэрцы, дасягнула вашых сем’яў, усіх людзей, дзе б яны не былі, усіх народаў, усёй зямлі. Супакой вам!», — сказаў новаабраны Пантыфік.

8.05.2025
Habemus Papam: Леў XIV стаў 267-м Наступнікам Святога ПятраКардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост абраны новым Папам і прыняў імя Леў XIV. Ён з'явіўся на балконе Базілікі Святога Пятра і ўдзяліў першае благаслаўленне.

 

Сёння, 8 мая 2025 года, Каталіцкі Касцёл атрымаў новага Пастыра. Кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост быў абраны Папам і прыняў імя Леў XIV. Кардынал-протадыякан Дамінік Мамбэрці агучыў традыцыйную формулу "Habemus Papam" з цэнтральнага балкона Базілікі Святога Пятра прыкладна ў 19.15 па рымскім часе.

7.05.2025

Распачынаецца канклаў — працэдура выбару новага Папы7 мая ў Ватыкане распачынаюцца выбары 267-а Папы — канклаў.


Працэдуру абрання новага Пантыфіка папярэдзіла святая Імша Pro eligendo Pontifice («Аб выбары Пантыфіка») ў Базыліцы Святога Пятра, якую ўзначаліў кардынал Джавані Баціста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.