Пошук
Нядзельнае казаньне
|
|
РАСТВО ХРЫСТОВА - Хрыстос нясе сапраўдны мір |
|
субота
СЬНЕЖНЯ |
| 17.12.2010 |
17 снежня 2010 г. ужо ў адзінаццаты раз Бэтлеемскі агонь будзе прывезены ў Беларусь. У гэты дзень беларускім скаўтам яго перададуць польскія скаўты на польска-беларускай мяжы каля Гродна. Сімвал нараджэння Божага Сына трапіць у гродзенскую катэдру, мінскі архікатэдральны касцёл, некаторыя парафіі краіны і накіруецца ў Расію.У гродзенскую катэдру Бэтлеемскі агонь трапіць у 15.00, пасля ўрачыстага ўнясення якога адбудзецца святая Імша. У суботу, 18 снежня агонь будзе дастаўлены ў беларускую сталіцу. На пачатку св. Імшы ў 12.00 скаўткі і скаўты ( у суправаджэнні протапрэсьбітэра БГКЦ а. Яўгена Усошына) урачыста ўнясуць Бэтлеемскі агонь у архікатэдру. Адтуль ён будзе перададзены ў касцёл святых Сымона і Алены (12.30) і касцёл Узвышэнне Святога Крыжа (Кальварыя) — 14.00. |
| 17.12.2010 |
| 14.12.2010 |
| 13.12.2010 |
4-ае спаткане Пілігрымаў Даверу групы № BY17-22-83982 адбудзецца ў 18-30 21.12.2010 (аўторак) (г.Мінск, вул.Арджэнікідзэ, 6) Большасці засталося аплаціць 60 еўра ў беларускім эквіваленце да 16.12.2010 уключна ці прынесці іх на ўжо на 4-ае спатканне па наступнай схеме: да 16.12.2010 курс = 4050руб. (усяго 243тыс.) на 21.12.2010 курс глядзім на http://afn.by/ у правай калонке Банкі РБ EUR (зправа) Як здаць? Ці асабіста ці пералічэннем на Мікалая Мікалаевіча Арцюхова праз ААБ"Беларусбанк" на рахунак 01027309 (в отд. 503/234) з пазнакай "унёсак Пілігрымкі Даверу Тэзэ-2010: Ратэрдам" УВАГА: захоўвайце арыгіналы плацёжных дакументаў (зрабіце сабе іх копіі) перадасцё мне іх на 4-ым спатканні ці непасрэдна перад ад'ездам. P.S.: Хто сутыкнуўся з праблемай альтэрнатывы ці намагчымаці выехаць з Беларусі на Тэзэ-2010 - да 21.12.2010 вырашаем! |
| 7.12.2010 |
Трэцяе спатканне групы № BY17-22-83982 будзе у гэту суботу 11.12.2010 а 18-00 па адрасу г.Мінск, вул.Арджэнікідзэ, 6 (р-н метро "Аўтазаводская"). |
| 3.12.2010 |
У першы дзень сьнежня нашу Царкву напаткала сумная навіна: 1 сьнежня, на 89-м годзе жыцьця, спачыла ў Госпадзе сп. Гэлена Гаек, мама Айца архімандрыта Сяргея Гаека, Апостальскага Візітатара БГКЦ.Выказваем свае спачуваньні Архімандрыту Сяргею і молімся, каб Госпад прыняў сваю слугу Гэлену ў сваё Валадарства і каб “душа яе знайшла прытулак у сьвеце жывых, у месцы сьветлым, дзе ўсе сьвятыя спачываюць”. Пахаваньне адбудзецца 6 сьнежня ў касьцёле парафіі сьв. Казіміра ў Лышковічах, каля Ловіча. Заупакойную Літургію ў Менску 4 сьнежня а 10-ай гадзіне адслужыць а. протапразьбітар Яўген Усошын у капліцы Маці Божай Нястомнай Дапамогі па зав. Сьнежным, 7. Супакой, Госпадзе, душу слугі Тваёй Гэлены і ўчыні ёй вечную памяць. |
| 28.11.2010 |
2-ое спатканне пілігрымаў даверу групы BY17-22-83982 распачнецца сёння ў 17-30 па адрасу г.Мінск, вул. Арджанікідзэ, 6 (р-н метро Аўтазаводская). Спатканне праацягнецца прыкладна 2-2,5 гадзінкі і будзе прысвечана навучанню спеваў Тэзэ, супольнай малітве і спевам, адказу на вашыя пытанні і вяртанню лішніх фатакартак (спатрэбілася 2шт.). |
| 26.11.2010 |
| 19.11.2010 |
| 19.11.2010 |






Сёньняшняе чытаньне:
17 снежня 2010 г. ужо ў адзінаццаты раз Бэтлеемскі агонь будзе прывезены ў Беларусь. У гэты дзень беларускім скаўтам яго перададуць польскія скаўты на польска-беларускай мяжы каля Гродна. Сімвал нараджэння Божага Сына трапіць у гродзенскую катэдру, мінскі архікатэдральны касцёл, некаторыя парафіі краіны і накіруецца ў Расію.
У першы дзень сьнежня нашу Царкву напаткала сумная навіна: 1 сьнежня, на 89-м годзе жыцьця, спачыла ў Госпадзе сп. Гэлена Гаек, мама Айца архімандрыта Сяргея Гаека, Апостальскага Візітатара БГКЦ.