
У суботу 31 сакавіка 2012 г. у капліцы парафіі Іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску (зав. Снежны, д. 7; станцыя метро "Маладзёжная"), у 18:30 адбудзецца Усяночнае чуванне свята.
Нашага Збаўцу які перад сваёй жыццядайнаю смерцю ўваходзіў у Ерусалім вітала моладзь.
Традыцыйна мінская грэка-каталіцкая моладзь напярэдадні Тыдня пакутаў Хрыстовых (Страсным тыднем) збіраецца разам, каб прывітаць Госпада як свайго Збаўцу - увечар перад святам Увахода Госпада ў Ерусалім.
Малітва ўсяночнага чування складаецца з Вячэрні і Ютрані, напрыканцы якой будуць асвечаны вербы.
Сардэчна запрашаем не толькі моладзь.