Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


8.05.2012
Мінск: арцыбіскуп Кірыл узначаліў малебен за жыхароў Мінска а таксама ахвяраў ІІ Сусветнай вайныМалебен за горад Мінск, усіх яго жыхароў і тых, хто аддаў сваё жыццё за вызваленне Радзімы падчас ІІ Сусветнай вайны, адбыўся ў Грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры св. Язэпа ў Мінску 7 мая 2012 г. У малітве, якая адбывалася ў дзень літургічнага ўспаміну Маці Божай Жыровіцкай, прыняў удзел сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Кірыл Васіль.

Разам з ватыканскім іерархам маліліся Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, святары заходняга і ўсходняга абрадаў, вернікі. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі ўлады.
7.05.2012
Дні памяці і малітвы – пад апекай Багародзіцы7 траўня Царква святкуе дзень Іконы Маці Божай Жыровіцкай.

Ад моманту ўзнаўлення дзейнасці грэка-каталіцкай парафіі ў Івацэвічах Жыровіцкая Багародзіца стала Апякункай парафіі і гэты дзень святкуецца ў Івацэвічах як парафіяльнае свята.

7 траўня - гэта традыцыйны дзень святкаванняў перад цудатворнай Іконай Жыровіцкай-Рымскай, што ўшановаецца ў касцёле св. Андрэя ў Слоніме. Гэтая цудатворная копія Жыровіцкай Іконы была прывезена з Рыму як знак падзякі Рымкага народу за цуды Жыровіцкай Багародзіцы, якія яна явіла ў Рыме.
Напісаны на палатне, Рымскі спісак Іконы быў прывезены ў Жыровічы і на каранацыйных урачыстасцях Іконы Жыровіцкай у 1730 г. гэтая Жыровіцкая-Рымская Ікона была каранаваная папскімі каронамі.
Пілігрымы з Івацэвічаў і іншых грэка-каталіцкіх парафій штогод прыходзяць і прыяжджаюць ушанаваць гэтую Ікону.
5.05.2012
ДУШПАСТЫРСКАЯ ПРАГРАМА ВІЗІТА АРХІБІСКУПА КІРЫЛА, САКРАТАРА КАНГРЭГАЦЫІ ЎСХОДНІХ ЦЭРКВАЎ ПАНЯДЗЕЛАК, 7 траўня 2012 г.

МІНСК
18:30 Малебен за горад Мінск, (у капліцы Грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтру св. Язэпа, вул. Аржанікідзэ д. 6)
У Малебне бяруць удзел Высокадастойны Ўладыка Архібіскуп Кірыл (Васіль), Яго Эксцэленцыя Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі нунцый у Беларусі, Яго Эксцэленцыя Архібіскуп-Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч і Яго Эксцэленцыя Біскуп Уладзіслаў Блін, Біскуп Віцебскі.
4.05.2012
Хвалюючыя хвіліны абвяшчэння новага ардынарыя Пінскай дыяцэзііУ радасны час Велікоднага перыяду ў пінскай катэдры 3 мая 2012 г. Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці абвясціў волю папы Бэнэдыкта XVI аб прызначэнні ардынарыем Пінскай дыяцэзіі біскупа Антонія Дзям’янкі.

А 13 гадзіне касцёл быў перапоўнены шматлікімі святарамі, законнымі сёстрамі і вернікамі.

Абвяшчаючы намінацыю, арцыбіскуп Гуджэроцці адзначыў, што гэта вялікая падзея не толькі для жыхароў Пінска і Пінскай дыяцэзіі, але для паўсюднага Касцёла. Апостальскі нунцый прыгадаў і нялёгкі жыццёвы шлях новапрызначанага ардынарыя: складаныя часы, навучанне ў падпольнай духоўнай семінарыі. Па словах прадстаўніка Папы, прызначэнне біскупам Пінскім Антонія Дзям’янкі, чалавека малітвы і актыўнага душпастыра, які не ведае адпачынку, — гэта «знак вялікага даверу Касцёла».
4.05.2012
Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы БеларусьУ Беларусь прыбывае Сакратар Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў.

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што ад 7 да 10 мая 2012 г. з візітам у Беларусі будзе Яго Эксцэленцыя Уладыка Цырыль Васіль (Cyril Vasil’), з Таварыства Ісуса (Ордэн Езуітаў), тытулярны Архібіскуп Толемайды ў Лібіі, Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.

У дні, у якіх Беларусь святкуе Дзень Перамогі і ўзгадвае шматлікія ахвяры вайны, Каталіцкая Царква адзначае 70-ыя ўгодкі мучаніцкага подзвігу жыхароў рэгіёнаў Палесся і Слонімшчыны, спалення нацыстамі вёсак грэка-каталіцкай парафіі Бабровічы і арышту Апостальскага Экзарха грэка-католікаў Беларусі Антона Неманцэвіча, з Таварыства Ісуса (Ордэн Езуітаў).
25.04.2012
Радаўніца ў ПолацкуНа Радаўніцу пасля Нядзелі Тамаша (па юліянскім календары) беларусы памінаюць памерлых продкаў і наведваюць могілкі. У гэты дзень Царква моліцца за ўсіх памерлых вернікаў у сваіх парафіяльных супольнасцях.

Полацкая грэка-каталіцкая парафія святамучаніка Язафата, пасля Боскай Літургіі і Ліцці за памерлых у парафіяльным храме Пачэснай Параскевы Полацкай, традыцыйна наведвае могілкі сваіх блізіх, сваякоў.
24.04.2012
Радаўніца ў Бабровічах: успамін уніятаў - ахвяраў вайныУшаноўваючы разам з праваслаўнымі братамі ў радасны велікодны перыяд нашых продкаў, у панядзелак 23 красавіка 2012 году, напярэдадні сьвята Радаўніцы, вернікі івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай разам з віцэ-дэканам БГКЦ для Гарадзенскай і Берасьцейскай абласьцей айцом Андрэем Кратом зьдзейсьнілі пілігрымку ў спаленую фашыстамі ў вайну ўніяцкую вёску Бабровічы. Гэтая пілігрымка стала адным з этапаў малітоўнага ўспаміну, які сёлета распачалі вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з нагоды 70-х угодкаў мучаніцкага подзьвігу беларускага грэка-каталіцкага экзарха а. Антона Неманцэвіча і ў памяць аб даручаных яго апецы верніках-уніятах Палесься і Гарадзеншчыны.
23.04.2012
Памяць Уладыкі Баляслава Слосканса ў БэльгііУ нядзелю 22 красавіка 2012 г. Беларуская Грэка-Каталіцкая парафія ў Антвэрпэне, з нагоды 31 гадавіны з дня сьмерці ўзгадала памяць Слугі Божага Біскупа Баляслава Слосканса, які пэўны час быў Апостальскім Візітатарам для беларусаў замежжа. Хоць Ўладыка Баляслаў з паходжаньня быў латышом, аднак ад маладосьці ён быў моцна павязаны з беларускім народам і ўсяляк спрыяў ягонаму духоўнаму і нацыянальнаму разьвіцьцю.
22.04.2012
У Гродне адслужылі паніхіду за супакой Янкі Купалы і Элаізы ПашкевічУ суботу 21 красавіка 2012 г. у Гродне ў касцёле Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Брыгіцкім) душпастыр мясцовай грэка-каталіцкай Парафіі Маці Божай Фацімскай а. Андрэй Крот адслужыў пасхальную паніхіду за супакой вялікіх беларускіх пісьменнікаў і грамадзскіх дзеячаў Янкі Купалы і Элаізы Пашкевіч (Цёткі).

Набажэнства стала духовым завяршэннем Купалаўскіх чытанняў, якія адбыліся 20-21 красавіка, і былі прымеркаваныя да 130-х угодкаў нараджэння паэта.

Паніхіду маліліся ўдзельнікі канферэнцыі разам з вернікамі грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай.
21.04.2012
На шляху да праслаўлення Біскупа Баляслава Слосканса18 красавіка споўнілася чарговая гадавіна блаславёнага спачыну Слугі Божага Уладыкі Баляслава Слосканса, Апостальскага Візітатара для Беларусаў у Замежжы (1952 - 1960).

У аўторак 17 красавіка 2012 г., у мінскай грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа, прайшоў малітоўны ўспамін Слугі Божага Уладыкі Баляслава Слосканса.
На Боскай Літургіі, якую ў саслужэнні душпастыроў мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў ды а. Андрэя Буйніча з Ліды, узначаліў Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек), удзельнікі маліліся аб праслаўленні (беатыфікацыі) Біскупа Баляслава.

Казанне пра гераічнае святарскае і біскупскае служэнне Ўладыкі Баляслава, а асабліва пра ягоную пастырскую апеку над беларусамі, сказаў мінскі протапрэзбітар Яўген Усошын.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.