Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


3.11.2012
У мемарыяльным комплексе «Трасцянец» і ва ўрочышчы Курапаты Апостальскі Нунцый у Беларусі памаліўся за загінуўшыхУ першай палове дня 2 лістапада 2012 г., ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці маліўся ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец» і ва ўрочышчы Курапаты за тых, хто загінуў падчас вайны і рэпрэсій.
22.10.2012
ІІ Ватыканскі Сабор - з перспектывы 50-годдзяГэта тэма духовай сустрэчы Грэка-каталіцкага Клуба Інтэлігенцыі, якая пройдзе ў Цэнтры св. Язэпа ў Мінску ў чацвер 25 кастрычніка 2012г. у 19:00. Дакладчыкам будзе дактарант тэалогіі а. Андрэй Буйніч з Ліды. Запрашаем.
3.10.2012
Папа сустрэўся з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці3 кастрычніка 2012 г. Яго Святасць папа Бэнэдыкт XVI прыняў падчас аўдыенцыі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.

Падчас сустрэчы Папа пацікавіўся апошнімі падзеямі ў краіне і даслаў спецыяльнае благаслаўленне для католікаў Беларусі і ўсяго беларускага народа.
Паводле Catholic.by
1.10.2012
НАПЯРЭДАДНІ  ГОДА  ВЕРЫПілігрымка моладзі да Іконы Маці Божай ў Барунах

29 верасня 2012г. адбылася пілігрымка моладзі мінскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі да Барунскай Іконы Маці Божай.
Па дарозе да Барунаў маладыя вернікі наведалі парафію ў Маладэчна і памаліліся малебен перад Іконай Хрыста Чалавекалюбцы, выпрошваючы Яго міласэрнасці для сябе, сваіх блізкіх, краіны і ўсяго свету.

У Барунскім касцёле – даўнай уніяцкай царкве манахаў базыліянаў - была адслужана Боская Літургія перад цудатворнай Іконай Маці Божай.
Таксама пілігрымы наведалі комплекс былога манастыра айцоў-базыліанаў, які быў шчыльна звязаны з створанай манахамі ў яе мурах шасцікласнай школай, а пазней, у ХХ стагоддзі, з беларускай гімназіяй.
26.09.2012
Адзін дзень у псіха-неўралагічным інтэрнацеКолькі каштуе адзін дзень нашага жыцця?! Шмат і не шмат, залежыць як яго правесці. Шмат – таму што ў гэты дзень можна зрабіць добрыя ўчынкі і праславіць імі Бога. А не шмат, калі гэты дзень праляціць марна, будзе пустым і ненапоўненым.
9.09.2012
Святому Айцу Бенядыкту XVI-му падараваны дыск з Акафістам у гонар Маці Божай Жыровіцкай8 верасня 2012, у свята Нараджэння Багародзіцы, удзельнікі 23-га Міжнароднага Марыялагічнага і Марыйнага Кангрэса (які праходзіў у Рыме з 4 па 9 верасня) у пілігрымцы паехалі ў Кастэль Гандольфа, дзе сустрэліся на малітве са Святым Айцом Бенядыктам XVI.

На заканчэнне аудыенцыі іерархі і прадстаўнікі Папскай Міжнароднай Марыйнай Акадэміі мелі магчымасць асабіста прывітаць Святога Айца.
Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі, перадаў Яго Святасці Бенядыкту XVI-му кампакт-дыск з запісам Акафіста ў гонар Маці Божай Жыровіцкай у выкананні мінскага Міжпарафіяльнага грэка-каталіцкага маладзёвага хора “Прасфара”.
6.09.2012
У Рыме праходзіць 23-ці марыялагічны і марыйны КангрэсЗ 4 па 9 верасня 2012 г. у Рыме праходзіць 23-ці Міжнародны марыялагічны і марыйны Кангрэс.
Ад імя Святога Айца Венядыкта XVI Кангрэс узначальвае кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах святых.
У форуме, арганізаваным Папскай Міжнароднай Марыйнай акадэміяй, прымаюць удзел навукоўцы з усіх пяці кантынентаў. З Беларусі ў Кангрэсе ўдзельнічае Архімандрыт Сяргей Гаек, сябра-карэспандэнт Папскай Міжнароднай Марыйнай акадэміі.
5.09.2012
a. Ян Майсейчыкa. Ян МайсейчыкПрэс-служба Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі перадае наступны камунікат:

Некаторыя СМІ ў Беларусі, спасылаючыся на афіцыйныя крыніцы Беларускай Праваслаўнай Царквы (http://www.church.by/resource/Dir0301/Dir0...2/Page4633.html), перадалі інфармацыю, што Высокапраасвяшчэнны Архібіскуп Навагрудскі і Лідскі Уладыка Гурый дня 3.09.2012 папрасіў Сінод БПЦ прымяніць царкоўныя кары ў адносінах да грэка-каталіцкага святара Яна Майсейчыка, актуальнага душпастыра беларускіх грэка-католікаў у г. Антвэрпане (Бельгія).

На самой справе былы клірык Навагрудска-Лідскай Епархіі БПЦ а. Ян Майсейчык быў выведзены за штат Высокапраасвяшчэнным Архібіскупам Гурыем 6 ліпеня 2001 г., a праз пару тыдняў ён выехаў у Бельгію. Там ён звярнуўся да праваслаўнага архібіскупа Брусельскага Сімана (РПЦ) з просьбай прыняць яго пад свой амафор і 14 лютага 2002 году атрымаў указ з прызначэньнем служыць у парафіі Раства Хрыстовага ў Антвэрпане.
28.08.2012
“Быць хрысціянінам – быць святым”Выходныя з Богам у Полацку

У апошні уік-енд жніўня (24-26.08.2012) грэка-каталіцкая парафія св. Язафата ў Полацку гасціла ў сябе групу дзяцей з розных куткоў Беларусі, якія сабраліся, каб разам правесці так званыя “Выходныя з Богам”, якія сёлета мелі назву “Быць хрысціянінам – быць святым”.
22.08.2012
З каталіцкімі іерархамі сустрэўся Мітрапаліт Філарэт21 жніўня Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт сустрэўся з арцыбіскупам Вашынгтона на пенсіі кардыналам Тэадорам Маккарыкам, які цяпер прабывае ў нашай краіне, і Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці.

Іерархі наведалі царкву Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар сабора беларускіх святых, пасля чаго для іх была арганізавана экскурсія па будынку адміністрацыйнага цэнтра Беларускага Экзархату.

Затым, як паведамляе афіцыйны сайт БПЦ, адбылася гутарка Мітрапаліта Філарэта з каталіцкімі іерархамі. Падчас яе бакі казалі пра актывізацыю сумеснага сведчання пра Хрыста ў сучасным свеце.

Кардынал Тэадор Маккарык прыбыў у Беларусь на ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. У межах візіту іерарх цэлебраваў літургію ў касцёле Іказні (з нагоды 100-й гадавіны святыні) і прамовіў да вернікаў мінскай архікатэдры.

Паводле Catholic.by

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.