Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


18.01.2013
Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.Чаго ад нас чакае Бог? (пар. Міх 6, 6–8)

***

Дзень першы — пятніца, 18 студзеня 2013 г.

Тэма дня: Вандруючы ў дыялогу.

Першае чытанне: Быц 11, 1-9
Гісторыя Бабілёнскай вежы і спадчына нашай разнароднасці

Другое чытанне: Дз 2, 1-12
Спасланне Духа, дар разумення

Евангелле: Лк 24, 13-25
Размова з уваскрослым Ісусам на дарозе
12.01.2013
Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці на калядным вечары, прысвечаным 1150-годдзю стварэння славянскай пісьменнасці11 студзеня Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прынялі ўдзел у калядным вечары, прысвечаным 1150-годдзю стварэння славянскай пісьменнасці. Вечар адбыўся ў Хрысціянскім адукацыйным цэнтры імя святых Мяфодзія і Кірыла.

У межах вечара былі ўручаны калядныя прэміі і ўзнагароды Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра. На мерапрыемстве прысутнічаў таксама Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка. Беларускую Праваслаўную Царкву прадставіў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

23.12.2012
ПЕРАДКАЛЯДНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ (21-22 сьнежня 2012 г.) „ЗЬВЕДАЦЬ ТАЯМНІЦУ ХРЫСТА”: ДУХОЎНАЕ ЖЫЦЬЦЁ ПАВОДЛЕ ЕВАГРЫЯ ПАНТЫЙСКАГА

“Малітва ёсьць размова розуму з Богам” (Слова пра малітву 3).


Гэта размова (гр. OMILEIA, лац. COLLOQUIUM) указвае на асаблівую годнасьць чалавека, прысутнасьць у ягонай прыродзе элемент, які робіць яго здольным паднесьціся ў малітве да Бога. Адпаведна, вакол малітвы як прынцыповага элементу духоўнага жыцьця чалавека, разгортваецца асноўная духоўная барацьба.
22.12.2012
РАСТВО ХРЫСТОВА 2012 г.Расклад службаў у грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

ПАНЯДЗЕЛАК, 24 снежня – Святы Вечар перад Раством Хрыстовым

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы
Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа – вул. Арджанікідзэ д. 6
гадз. 17:00 – Вячэрня і Літургія св. Вясіля Вялікага, Дзяленне каляднай прасфорай

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі
Капліца Душпастырскага цэнтра, зав. Снежны д. 7
гадз. 17:00 – Вячэрня і Літургія св. Вясіля Вялікага, Дзяленне каляднай прасфорай

Парафія Святога Духа
Чырвоны касцёл – ніжні храм
гадз. 19:00 – Вячэрня і Літургія св. Вясіля Вялікага, Дзяленне каляднай прасфорай
19.12.2012
Перадкалядныя рэкалекцыі ў грэка-каталіцкіх парафіях г. МінскаПарафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая
Капліца душпаст. цэнтра св. Язэпа, вул. Арджнікідзэ д. 6
(Рэкалекцыі праводзіць а. Лявонцій)

- ПЯТНІЦА, 21 снежня 2012 г.
гадз. 18:30 - Вячэрня, духоўная канферэнцыя, споведзь

- СУБОТА, 22 снежня 2012 г.
гадз. 10:00 - Боская Літургія, духоўная канферэнцыя, споведзь
28.11.2012
Душпастырская акцыя “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”Дарагія сябры!

Запрашаем вас прыняць удзел у Акцыі “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”, якая праводзіцца Хрысціянскім валанцёрскім рухам св. Мікалая.
Згодна з ідэяй акцыі, кожны чалавек можа на нейкі час стацца Святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і. Падарунак можа месціць у сабе салодкае (цукеркі, шакаладкі…), канцэлярскія рэчы (альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы, размалёўкі, сшыткі, наборы ручак…), сродкі гігіены (зубную пасту, мыла, шампунь…) , цацкі, дзіцячыя рэчы (шкарпэткі, калготы, рукавічкі…) і г.д. Колькасны склад і памер падарунка – любы.
27.11.2012
400-годдзе Ўніі Харвацкай грэка-каталіцкай Царквы з РымамСустрэча Усходніх Каталіцкіх Цэркваў у Харватыі

Прадстаўнікі 14 еўрапейскіх каталіцкіх Цэркваў візантыйскага абраду сустрэліся 22-25 лістапада 2012 г. у Заграбе і Крыжаўцах ў Харватыі, каб адзначыць 400-годдзе уніі Харвацкай грэка-каталіцкай Царквы з Рымам (якая была здзейснена ў манастыры Марча ў 1611).
Арганізатарам штогадовай Сустрэчы ўсходніх каталіцкіх іерархаў Еўропы (CHOCE) выступіў Уладыка Нікола Кекіч, Біскуп Крыжавецкі, пад патранатам Савета біскупскіх канферэнцый Еўропы (CCEE).
26.11.2012
Пастырскі візіт Апостальскага Нунцыя ў БрэстСупольная малітва грэка-католікаў і рыма-католікаў

Высокадастойны Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці 24 – 25 лістапада 2012 г. знаходзіўся з візітам у Брэсце.
Па запрашэнні Біскупа Пінскага Ўладыкі Антонія Дзям’янкі ён узначаліў у нядзелю, 25 лістапада 2012 г., святкаванні 600-га Юбілея першай рыма-каталіцкай парафіі ў Брэсце.
3.11.2012
Гамілія арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці падчас Імшы за ахвяраў войнаў і пераследуCёння Прадстаўнік Святога Айца пажадаў маліцца разам з вамі за ўсіх сыноў і дачок беларускага народа, якія сталі ахвярамі войнаў і пераследу.

Але гэта не нашая ўласная ініцыятыва. Пан Езус Хрыстус сам склікаў нас сюды ў дзень, калі ўвесь Каталіцкі Касцёл, рассеяны па свеце, узгадвае сваіх памерлых вернікаў, узносячы за іх малітвы, перадусім яднаючыся з Ахвяраю Хрыста, свайго Добрага Пастыра, які таксама памёр і ўваскрос як Першынец сярод тых, хто перамог смерць.
3.11.2012
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліў у мінскім Чырвоным касцёле Імшу за беларусаў, якія сталі ахвярамі войнаў і пераследу2 лістапада 2012 г., калі Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін усіх памерлых вернікаў, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці маліўся падчас святой Імшы ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены за ўсіх беларусаў, якія сталі ахвярамі войнаў і пераследу.

У літургіі ўдзельнічалі Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, Першы сакратар Апостальскай Нунцыятуры кс. Філіпа Чампанэлі, дырэктар Душпастырскага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі кс. Эдмунд Друз, іншыя святары і вернікі Мінска.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.