Пошук

Каляндар

 
пятніца
ЧЭРВЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


25.05.2025

НОВЫЯ ДЫЯКАНЫ Ў ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЕ Ў БЕЛАРУСІУ суботу, 24 траўня 2025 г. іпадыяканы Арцём Калугін з грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстова ў Віцебску і Валеры Гаўрута з грэка-каталіцкай парафіі святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце атрымалі пасвячэнне ў сан дыякана з рук біскупа Віцебскага Уладыкі Алега Буткевіча. Падзея адбылася ў Глыбокім у касцёле Найсвяцейшай Тройцы.

 

Больш падрабязна чытайце тут.

23.05.2025
Кардынал Паралін удзяліў біскупскую сакру нунцыю ў Беларусі22 мая 2025 года мансеньёр Іньяцыа Чэфаліа, Апостальскі нунцый у Беларусі, атрымаў біскупскае пасвячэнне. Сакрамэнт яму ўдзяліў у Базіліцы Святога Пятра ў Ватыкане кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін.

 

Ва ўрачыстай літургіі, якая прайшла пры Алтары Катэдры на фоне манументальных бронзавых скульптур лацінскіх і усходніх Айцоў Касцёла, бралі ўдзел касцельныя іерархі і папскія дыпламаты на чале з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

22.05.2025

Пасля сваёй першай агульнай аўдыенцыі Папа Леў XIV асабіста сустрэўся з беларускімі іерархаміУ сераду 21 мая адбылася першая агульная аўдыенцыя Папы Льва XIV, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.


Святы Айцец працягнуў цыкл катэхез на тэму «Езус Хрыстус — наша надзея», распачаты Папам Францішкам, які адышоў у вечнасць роўна месяц таму. Ён заўважыў, што гаворка пойдзе пра евангельскія прыпавесці, якія дапамагаюць нам нанова знайсці надзею, бо паказваюць, як Бог дзейнічае ў гісторыі.

22.05.2025

Зварот Папы Льва XIV да ўдзельнікаў Юбілею Усходніх ЦэркваўУ імя Айца і Сына, і Святога Духа. Мір вам!

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

 

Я вітаю вас словамі, якія ў многіх рэгіёнах хрысціянскага Усходу нястомна гучаць у гэты пасхальны час, вызнаючы тым самым сутнасць веры і надзеі. І як цудоўна бачыць вас тут непасрэдна з нагоды Юбілейнага года надзеі, для якой уваскрасенне Ісуса з’яўляецца непарушнай асновай. Сардэчна вітаю ў Рыме! Я рады сустрэцца з вамі і прысвяціць вернікам Усходніх Цэркваў адну з першых аўдыенцый майго пантыфікату.

20.05.2025

Барталамей І пасля сустрэчы з Папам: Леў XIV хоча наведаць НікеюПапа Леў XIV прыняў Канстанцінопальскага Патрыярха Барталамея І. Аўдыенцыя адбылася 19 мая 2025 года. Днём раней ганаровы лідар сусветнага праваслаўя прысутнічаў на Імшы з нагоды пачатку Пятровага служэння Біскупа Рыма.

 

Падчас сардэчнай сустрэчы Экуменічны Патрыярх павіншаваў Папу з выбраннем. У час размовы, між іншым, ён “падкрэсліў важнасць далейшага развіцця і паглыблення тэалагічнага дыялогу паміж дзвюма Цэрквамі”, а таксама “іх супрацоўніцтва па пытаннях, што маюць грамадскую значнасць, такіх як вяртанне і захаванне міру ва ўсім свеце, падтрымка пакутуючых братоў і ахова навакольнага асяроддзя”, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Канстанцінопальскага Патрыярхата. Барталамей І таксама згадаў пра братэрскія адносіны і супрацоўніцтва з Папам Францішкам, з якім сустракаўся больш за дзесяць разоў.

20.05.2025

Першы Нікейскі Сабор: 1700 гадоўНікея, Малая Азія (сучасны Ізнік, Турцыя) – 20 мая 325 года ўвайшло ў гісторыю як дата адкрыцця Першага Усяленскага Сабору, таксама вядомага як Першы Нікейскі Сабор. Сёння, праз 17 стагоддзяў, хрысціянскі свет узгадвае гэтую падзею, якая мела вырашальнае значэнне для фарміравання дактрыны і структуры Царквы.

 

Сабор быў скліканы рымскім імператарам Канстанцінам Вялікім у перыяд вострых багаслоўскіх спрэчак, якія пагражалі адзінству хрысціянства, што нядаўна атрымала свабоду пасля ганенняў. Галоўнай прычынай склікання стала так званая "арыянская спрэчка", выкліканая вучэннем александрыйскага прэсвітара Арыя. Ён сцвярджаў, што Сын Божы, Ісус Хрыстос, не адзінасутны Богу Айцу, а з'яўляецца Яго найвышэйшым тварэннем. Гэтае вучэнне падрывала асновы хрысціянскай веры ў Боскую Тройцу.

19.05.2025

Дзве дэлегацыі з Беларусі ўдзельнічалі ва ўрачыстасці распачацця пантыфікату Папы Льва XIVВа ўрачыстай святой Імшы на распачацце пантыфікату Папы Льва XIV удзельнічалі дзве дэлегацыі з Беларусі.


Першую, дзяржаўную дэлегацыю, узначаліў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергеенка. Другая складалася з духоўных асоб. У яе ўвайшлі: арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі; біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, адказны за Магілёўскі рэгіён; ксёндз канонік Юрый Ясевіч, сакратар Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага; ксёндз доктар Раман Суша, выкладчык Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта ў Рыме.

19.05.2025

Прэзідэнт Лукашэнка павіншаваў Папу Льва XIV з днём урачыстага распачацця пантыфікатуПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Папу Льва XIV з днём урачыстай інаўгурацыі пантыфікату.


«Выбранне на пасаду ў гэты няпросты перыяд глабальных супярэчнасцей сёння набывае асаблівае значэнне, — гаворыцца ў віншаванні. — Ваш заклік да міжнароднай супольнасці поўнасцю адпавядае пазіцыі Беларусі, якая заўсёды выступае за мір і згоду паміж народамі. Толькі сумеснымі намаганнямі можна дасягнуць агульных мэт».

19.05.2025

У Ватыкане прайшла ўрачыстая інаўгурацыя пантыфікату Льва XIV18 мая на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане з нагоды ўрачыстай інаўгурацыі пантыфікату Льва XIV сабраліся вернікі з розных кантынентаў у колькасці каля 250 тысяч, прадстаўнікі больш як 150 дзяржаў, дэлегацыі розных хрысціянскіх канфесій і рэлігій.


Перад Імшой Пантыфік праехаў на папамабілі па плошчы Святога Пятра і прылеглай да яе рымскай вуліцы Дэла-Канцыліяцыёнэ, каб прывітаць усіх пілігрымаў.

15.05.2025

Касцёл мае патрэбу ў вас: Папа Леў XIV сустрэўся з усходнімі католікамі14 мая ў рамках Юбілею 2025 года адбылася cустрэча Папы Льва XIV з католікамі ўсходніх абрадаў.

 

Падчас адной з першых сустрэч свайго пантыфікату Леў XIV заклікаў захоўваць традыцыі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, падкрэсліваючы іх унікальную духоўную і літургічную спадчыну.

На аўдыенцыі прысутнічала дэлегацыя беларускіх святароў: грэка-каталіцкую супольнасць Беларусі на Юбілеі прадстаўляе архімандрыт Сяргей Гаек, апостальскі адміністратар для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, а таксама тры святары: айцец Андрэй Абламейка з Мінска, айцец Андрэй Крот з Гродна і айцец Яўген Усошын, канцлер курыі Апостальскай адміністратуры.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.