Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


14.02.2013
Віншавальны ліст Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі  з нагоды 20-годдзя прызначэння Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў БеларусіДастойны Апостальскі Візітатар Архімандрыт Сяргей!

У гэтыя дні спаўняецца 20 гадоў ад рашэння, якім 15 лютага 1993 году Блаславёны Папа Ян Павал ІІ прызначыў Вас на пасаду Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі.

Гэты юбілей прыпадае ў год, калі святкуецца 1150-годдзе пачатку Місіі святых Кірылы і Мятода, Апосталаў славянаў, якіх Каталіцкая Царква згадвае ў гэтыя дні.
14.02.2013
20 год прызначэння Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі20 гадоў таму, 15 лютага 1993 году, Блаславёны Папа Ян Павал ІІ прызначыў ераманаха Сяргея (Гаека), з Ордэна Айцоў Марыянаў, Апостальскім Візітатарам для грэка-католікаў Беларусі. У 1996 г. ераманах Сяргей быў павышаны ў сан архімандрыта і атрымаў архімандрыцкую хіратэсію.

Угодкі 20-годдзя служэння Апостальскага Візітатара прыпадаюць на час Вялікага Посту, таму літургічнае святкаванне пераносіцца на велікодны пэрыяд, у рамках Пасхальнай Пяцідзесятніцы.
14.02.2013
1150-годдзе Славянскай Місіі святых Кірылы і Мятода14 лютага ў візантыйскім царкоўным каляндары ўзгадваецца Спачын роўнаапостальнага Кірылы, настаўніка Славянаў (у рыма-каталіцкім каляндары ў гэты дзень адзначаецца свята Кірылы, мніха і Мятода, біскупа, Апякуноў Еўропы).

У гэтым годзе 14 лютага ў Грэка-каталіцкай Царкве ў Беларусі пачынаецца святкаванне 1150-годдзя Славянскай Місіі святых Кірылы і Мятода. З гэтай нагоды ў капліцы Душпастырскага цэнтра святога Язэпа ў Мінску Боскую Літургію ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек), у саслужэнні душпастыраў грэка-каталіцкіх парафій г. Мінска.
13.02.2013
Ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі да Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVIУмілаваны Святы Ойча,

Атрымаўшы звестку аб сыходзе Вашай Святасці са служэння Біскупа Рыма, Наступніка святога апостала Пятра, ад уласнага імя і ад імя Іх Эксцэленцый, шаноўных членаў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, жадаю скласці Вашай Святасці выразы найглыбейшай удзячнасці за поўнае прысвячэнне Хрыстоваму Касцёлу і за пастаянны айцоўскі клопат аб Каталіцкім Касцёле ў нашай краіне.
11.02.2013
Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб рашэнні Папы Бэнэдыкта ХVI скласці з сябе паўнамоцтвы Наступніка св. ПятраАпостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што сёння падчас звычайнай кансісторыі Яго Святасць Папа Бэнэдыкт ХVI аб'явіў аб сваім рашэнні скласці з сябе паўнамоцтвы Наступніка св. Пятра. Гэтае рашэнне ўступае ў сілу 28 лютага 2013 года ў 20.00 рымскага часу.
4.02.2013
Апостальскі Нунцый Клаўдыё Гуджэроцці наведаў грэка-католікаў у Віцебску“Вы павінны адчуваць блізкасць Папы і ўсёй Царквы”

У нядзелю, 3-га лютага Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў супольнасць грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Гасподняга ў Віцебску. Прадстаўнік Святога Айца сустрэўся з вернікамі, узначаліў Літургію Слова і звярнуўся да прысутных з гаміліяй.

Вітаючы Архібіскупа, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек падкрэсліў, што візіт Уладыкі Нунцыя ў Віцебску — вельмі важная падзея для вернікаў Грэка-каталіцкай Царквы, бо ў гэтым годзе адзначаецца 390-годдзе мучаніцкай смерці св. Язафата (Кунцэвіча).
29.01.2013
Каталіцкія ерархі Беларусі прынялі ўдзел у пахаванні кардынала Юзэфа Глемпа28 студзеня 2013 года ў варшаўскай архікатэдры св. Яна Хрысціцеля адбылося набажэнства пахавання кардынала Юзафа Глемпа, Прымаса Польшчы на пенсіі. У пахавальнай цырымоніі прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін маліўся пры труне спачылага Прымаса 26 студзеня падчас Імшы ў Варшаве.
25.01.2013
Апостальскі Нунцый у Беларусі прадстаўлены да дзяржаўнай узнагароды Рэспублікі АрменіяЗа сваю дыпламатычную дзейнасць, а таксама за шматгадовую навуковую працу па вывучэнні армянскай культуры і духоўнасці арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі Нунцый у Беларусі, указам Прэзідэнта Арменіі ўзнагароджаны медалём Рэспублікі Арменія. Дзве апошнія публікацыі ў галіне арменалогіі аўтарства арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці з’явіліся ў 2012 годзе.
25.01.2013
Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.Чаго ад нас чакае Бог? (пар. Міх 6, 6–8)

***

Дзень восьмы — пятніца, 25 студзеня 2013 г.

Тэма дня: Вандруючы ў радасці і праслаўленні

Першае чытанне: Абк 3, 17-19
Радасць і праслаўленне ў цяжкія часы

Другое чытанне: Флп 4, 4-9
Нястомна радуйцеся ў Госпадзе

Евангелле: Лк 1, 46-55
Magnificat (гімн Дзевы Марыі)

Малітва
Ласкавы Божа, няхай Твой Святы Дух напоўніць нашыя супольнасці радасцю і праслаўленнем, каб мы маглі развіваць адзінства, у якім ужо бяром удзел, і рупліва працягвалі пошук бачнай еднасці. Радуемся ў веры і надзеі людзей, якія не жадаюць, каб іх годнасць была прыніжана, бачачы ў іх Тваю цудоўную ласку і Тваё абяцанне міру.
Навучы нас раздзяляць іх радасць і вучыцца ў іх вытрываласці.
Ажыўляй нашую надзею і ўмацоўвай нашае рашэнне, каб мы маглі ў імя Хрыста крочыць разам у любові, аддаючы Табе пашану ў адзін голас і спяваючы супольна малітву адарацыі.
Божа жыцця, вядзі нас да справядлівасці і міру. Амін.
24.01.2013
Заўпакойная Служба за спачын Міхася ЧарняўскагаЗаўпакойная Боская Літургія за спачын душы святой памяці Міхася будзе служыцца ў капліцы Душпастырскага цэнтра св. Язэпа па вул. Арджанікідзэ д. 6 (ст. метро “Аўтазаводская”) у пятніцу 25 студзеня 2013 г. у 18:30.

***

“Са святымі супакой, Хрысце,
душу заснулага Слугі Твайго Міхася,
дзе няма ні болю, ні суму, ні плачу,
але жыццё бясконцае”.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.