Экзарх Антон і ягоны часопіс “ДА ЗЛУЧЭННЯ”Грэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя св. Кірылы Тураўскага запрашае на духоўную сустрэчу з серыі “Нашая духоўная спадчына”.
Сустрэча адбудзецца ў бліжэйшую пятніцу –
23 сакавіка 2012 а 19:00 у Душпастырскім цэнтры св. Язэпа па вул. Арджанікідзэ, 6 (ст. метро “Аўтазаводская”).
У рамках сустрэчы протапразьбітар Яўген Усошын прачытае даклад на тэму:
“Экзарх Антон Неманцэвіч і ягоны часопіс “ДА ЗЛУЧЭННЯ”. Гэтае спатканне ўпісваецца ў душпастырскую праграму ўшанавання 70-ці год пакутніцкага подзвігу Экзарха Антона.