Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


10.07.2013
Вырушыла XIX грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк“Веру, Госпадзе, і вызнаю…” – гэта дэвіз пілігрымкі, якая праходзіць у Год Веры.

Пілігрымка пачалася ў сераду раніцай, 10 ліпеня, Малебнам у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску.
У гэты дзень мэтай пілігрымкі ёсць Шуміліна, дзе ў рыма-каталіцкім храме Маці Божай Фацімскай будзе адслужаная Боская Літургія як падзяка Богу за дар веры Беларускага народу.

Далей пілігрымы пройдуць праз Обаль (чацвер), Гараны (пятніца), Струнне да Полацка (субота) і будуць разважаць пра подзвіг веры вялікіх сведкаў Хрыста: святых Кірыла і Мятода, ісландскага місіянера Полацка - Торвальда Вандроўніка, святых Уладзіміра і Вольгі, святамучаніка Язафата, Пяці полацкіх пакутнікаў ды іншых святых Беларускага народу.
9.07.2013
"Вера ў Ісуса Хрыста як стыль жыцця" - Хрысціянскі Фестываль моладзі на СардынііАйцы Рэдэмптарысты запрашаюць

Запрашаем прыняць удзел у Хрысціянскім Фестывалі моладзі, які арганізуе Ордэн Найсвяцейшага Адкупіцеля (айцы рэдэмптарысты) у днях 7-12 жніўня 2013 г. на востраве Сардынія ў Італіі (недалёка ад г. Кальяры).

Тэма Фестывалю: "Будзь жыццём, вер, будзь любоўю",
Галоўныя тэмы на кожны з чатырох асноўных дзён Фестывалю:
І дзень - Жыцце, ІІ дзень - Вера, ІІІ дзень - Супольнасць, IV дзень - Місія.
7.07.2013
Папа ў сваёй першай энцыкліцы: сэрца веры – надзея“Lumen Fidei” – святло веры – гэта назва першай энцыкліцы папы Францішка. Яна ўбачыла свет 5 ліпеня 2013 г. Адрасаваны біскупам, святарам, дыяканам, законнікам і ўсіх свецкім, дакумент, - тлумачыць папа Францішак – “амаль поўнасцю” быў напісаны Бэнэдыктам XVI. У першапачатковы “праект” цяперашні Пантыфік зрабіў “некаторы ўнёсак”. Мэтай энцыклікі з’яўляецца аднаўленне веры, як святла, здольнага асвятляць усё чалавечае існаванне. Той, хто верыць, ніколі не самотны, таму што вера з’яўляецца агульным дабром, якое дапамагае будаваць грамадства, даючы надзею. І гэта сэрца таго, што хрысціянская традыцыя называе святлом веры – “Lumen Fidei”. У сучасную эпоху, як піша Папа, калі верыць, адзначае шукаць, а вера разглядаецца як пагроза для свабоды чалавека, важна давяраць і спадзявацца, пакорна і з мужнасцю, міласэрнай любові Бога, якая выпраўляе скажэнні нашай гісторыі.
1.07.2013
Памінальная малітва за Сержука ВітушкуУ аўторак, 2 ліпеня, спаўняецца год ад смерці Сержука Вітушкі -- грамадскага дзеяча, пісьменніка, першага кіраўніка легендарнай «Талакі», які быў адным з заснавальнікаў першай адноўленай грэка-каталіцкай парафіі ў Мінску.

Паніхіда за слугу Божага Сяргея адбудзецца ў грэка-каталіцкім Цэнтры святога Язэпа (вул. Арджанікідзэ, 6) у аўторак, 2 ліпеня, а 12-ай гадзіне.

Вечная памяць!
25.06.2013
Апостальскі Нунцый атрымаў аўдыенцыю ў Святога Айца Францішка21 чэрвеня Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці атрымаў аўдыенцыю ў Яго Святасці папы Францішка. Раней магчымасць сустрэцца з Папам меў таксама сакратар Апостальскай Нунцыятуры мансіньёр Філіпа Чампанэллі. Апостальскі Нунцый перадаў Святому Айцу прывітанні ад кіраўніцтва Беларусі і беларускага народа.
25.06.2013
"Шлях веры"  (Компас-2)Запрашэнне на рэкалекцыі для моладзі

З даўніх часоў сімвалам жыцця і свету ў хрысціянстве лічылася мора, па якім нас у Нябеснае Валадарстве нясе карабель - Царква Хрыстовая. Для кожнага чалавека важна стаць на правільны курс у гэтым падарожжы, каб не збіцца з маршруту, які вядзе нас да канчатковай мэты. Наша дарога - гэта Ісус Хрыстос, Які паказвае нам шлях веры - верны шлях.

Тых, хто жадае не заблукаць на жыццёвых раздарожжах, але адшукаць правільны курс свайго жыцця, Душпастырства моладзі "Соль" пры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску запрашае моладзь на рэкалекцыі.
23.06.2013
XIX грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2013У днях 10-14 ліпеня 2013 г. адбудзецца XIX штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк.

“Веру, Госпадзе, і вызнаю…” – гэта дэвіз пілігрымкі, якая праходзіць у Год Веры.
Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў - пілігрымы пройдуць за 4 дні: з серады да суботы.
22.06.2013
МІНСК – святочныя Службы ў працоўныя дні тыдня 24 – 29.06.2013.У працоўныя дні тыдня 24-29 чэрвеня 2013 г. прыпадаюць у царкоўным каляндары два вялікія святы: 24 чэрвеня – Нараджэнне св. Яна Хрысціцеля ды 29 чэрвеня – Слаўных Вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла.

Расклад святочных Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска:

СВЯТА НАРАДЖЭННЯ ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ

Панядзелак – 24.06.2013

Капліца на вул. Арджанікідзе д. 6
гадз. 18:30 – Боская Літургія
(для Парафіі Праведнага Язэпа і Парафіі св. Мікалая)

Капліца на зав. Снежным д.7
гадз. 18:30 – Боская Літургія
(для Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Парафіі Святога Духа)
22.06.2013
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!Паніхіда ў 10-я ўгодкі смерці Васіля Быкава

22 чэрвеня 2013 г. спаўняецца 10 год ад смерці Васіля Быкава. Напярэдадні гэтых угодкаў, у пятніцу 21 чэрвеня 2013 г., у храме душпастырскага цэнтра нашай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа мінскія грэка-католікі маліліся за супакой душы спачылага Васіля. Паніхіду па памерлым служылі архім. Сяргей (Гаек) і ераманах Лявонцій (Тумоўскі).

Святой памяці Васіль Быкаў у апошнія гады свайго жыцця быў звязаны з парафіяй Праведнага Язэпа ў Мінску.

***

“Супакой, Госпадзе, душу спачылага слугі Твайго Васіля
і ўчыні яму вечную памяць”.
22.06.2013
Кардынал Тарчызіо Бэртонэ ўзначаліў святую Імшу з удзелам Апостальскіх Нунцыяў22 чэрвеня Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ ўзначаліў Эўхарыстыю ў базыліцы св. Пятра з удзелам Апостальскіх Нунцыяў, якія прабываюць у гэтыя дні ў Рыме. У гаміліі кардынал адзначыў, што прыкладамі для ватыканскіх дыпламатаў з’яўляюцца святыя Пётр і Павел.

Па словах іерарха, якога цытуе Ватыканскае радыё, папскія прадстаўнікі павінны наследаваць пакору і моц св. Пятра і энтузіязм і апостальскую руплівасць св. Паўла. Гледзячы на гэтых двух апосталаў, можна зразумець, што корань веры і крыніца місіі Касцёла – у сяброўстве з Хрыстом, звярнуў увагу кардынал. Дзяржаўны сакратар дадаў, што дыпламатам часта прыходзіцца працаваць ва ўмовах цяжкіх абставін, няўдач і неразумення, але яны пакліканы пастаянна быць у распараджэнні Пана з уласнымі слабасцямі і абмежаванасцю.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.