Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


12.08.2013
1025-годдзе Хросту Кіеўскай РусіСтаршыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі накіраваў віншавальны ліст да Сіноду Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы

Біскуп Аляксандр Кашкевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, павіншаваў Першаіерарха Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Вярхоўнага Архібіскупа Святаслава (Шаўчука) і членаў Сіноду Біскупаў, што з нагоды Юбілею 1025-годдзя Хросту Кіеўскай Русі праходзіць у Кіеве ў днях 11-18 жніўня 2013 г.

Сярод гасцей Сіноду знаходзіцца Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Дэлегат для грэка-католікаў у Казахстане і Сярэдняй Азіі мітрафорны протаіерэй Васіль Гавера а таксама Біскуп-Ардынарый для грэка-католікаў у Расійскай Федэрацыі Уладыка Іосіф Верт з Навасібірска.
25.07.2013
Праграма і ўмовы ўдзелу ў ІІІ Усебеларускай сустрэчы моладзі ў Івянцы26–28 ліпеня 2013 г. у Івянцы пройдзе ўжо ІІІ Усебеларуская сустрэча моладзі. Сёлета яе ўдзельнікаў чакаюць цікавыя тэмы, дыялог з біскупамі, трансляцыя з Сусветнага дня моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра, канцэрт а. Стэна Фартуна (ЗША). І гэта толькі некаторыя моманты. Больш падрабязна пазнаёміцца з ходам сустрэчы можна ў праграме. Дэвіз сустрэчы: «Ідзіце і навучайце ўсе народы» (Мц 28, 19).
19.07.2013
Хрысціянскі фэстываль моладзі ў ЛьвовеСтаражытны горад Львоў (маленькі Парыж, як называюць гістарычны цэнтр гораду) будзе месцам правядзення цікавага, актыўнага хрысціянскага Фэсту моладзі, які арганізоўваюць Айцы Рэдэмптарысты 25-28 ліпеня 2013 г.

Будзе цудоўная мажлівасць прадстаўляць Беларусь на гэтым з'ездзе, ў якім будзе прыймаць удзел некалькі сот маладых людзей з больш чым 10 моладзевых супольнасцей з такіх гарадоў як Львоў, Тэрнопаль, Івана-Франкоўск, Ковель, Камянец-Падольскі, Чарнігаў і інш.
Праграма з'езду цікавая і насычаная.
18.07.2013
Старшыня Папскай рады па справах свецкіх: Сусветны дзень моладзі — сродак супраць стомленасці верыКасцёл мае патэнцыял прыцягнуць маладое пакаленне і матываваць яго, пацвярджэннем чаго з'яўляюцца Сусветныя дні моладзі, — лічыць старшыня Папскай рады па справах свецкіх кардынал Станіслаў Рылка, галоўны арганізатар форуму з боку Святога Пасаду. Па словах кардынала, сакрэт поспеху Сусветных дзён моладзі — у перакананні маладых людзей, што падчас іх яны сустрэнуць Хрыста, які ніколі іх не падмане, і адчуюць сябе часткай Касцёла, якому можна давяраць.
15.07.2013
У Полацку адзначылі 1025-годдзе Хросту св. князя ЎладзіміраУ нядзелю, 14 ліпеня 2013 г. у Полацку, на завяршэнне Пілігрымкі "Віцебск - Полацк", беларускія грэка-католікі адзначылі 1025-годдзе Хросту св. князя Ўладзіміра.

На Боскай Літургіі, якую ўзначаліў Апостальскі візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Архімандрыт Сяргей (Гаек), узгадана пачаткі хрысціянства на Беларускіх землях, асабліва ў Полацкім княстве, і значэнне Хросту вялікага князя Кіеўскага Ўладзіміра Святаслававіча ў 988 г. для пашырэння хрысціянства на землях усходніх славянаў.
15.07.2013
15 ЛІПЕНЯ - УСПАМІН СВ. КНЯЗЯ УЛАДЗМІРАУ юбілейны перыяд 1025-годдзя Хросту св. княза Ўладзіміра дзень ягонага літургічнага ўспаміну атрымлівае асаблівы характар.

У Мінску Літургія ўспаміну св. Уладзіміра Вялікага будзе адслужаная ў аўторак, 16 ліпеня, у 18:30 у ніжнім храме Чырвонага касцёла (грэка-каталіцкая капліца).
14.07.2013
УСПАМІН БЛАСЛАВЁНАЙ МАР’ЯНЫ ДЫ ІНШЫХ МУЧАНІКАЎ ІІ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫУ суботу, 13 ліпеня 2013 г. – у дзень памяці мучанцкай смерці блаславёнай Мар’яны Бярнацкай гарадзенскія католікі двух абрадаў маліліся на Навумавіцкіх фартах.

Каля вёскі Навумавічы, што ў 10 кіламетрах ад Гародні, на старых фартах у часы ІІ Сусветнай вайны нямецкія нацысты праводзілі расстрэлы мірных жыхароў горада і ваколіц, сярод іх былі каталіцкія святары, манахі і манахіні ды простыя вернікі. Падчас расстрэлаў 20 кастрычніка 1942 году, 13 і 15 ліпеня 1943 году каля Навумавічаў былі растраляныя каля дзвюх соцен чалавек (на сённяшні дзень удалося адшукаць 150 імёнаў).

Дзень 13 ліпеня стаў для гарадзенскіх католікаў днём малітоўнага ўспаміну тых, хто загінуў каля Навумавічаў. У гэты дзень у 1943 годзе была растраляная Мар’яна Бярнацкая, простая жанчына з Ліпска, з сям’і ўніятаў, гвалтам пераведзеных у праваслаўе.
13.07.2013
Пілігрымка — школа любові да Бога, Царквы, БацькаўшчыныГрэка-каталіцкая пешая пілігрымка з Віцебска да Полацка стала за 19 гадоў добрай школай любові да Бога, Царквы і Бацькаўшчыны.

У духу міжканфесійнага дыялогу пілігрымы, сярод якіх ёсць грэка-католікі, рыма-католікі і праваслаўныя, моляцца за жыхароў усіх мясцінаў, якія сустракаюцца на шляху пілігрымкі.

19 гадоў таму, на гэтым шляху пілігрымкі паміж Віцебскам і Полацкам, не было ніводнага хрысціянскага храму. Сёння пілігрымы сустракаюць на сваім шляху храмы і праваслаўныя і рыма-каліцкія, але на жаль на гэтым шляху ня ма ніводнага грэка-каталіцкага храму.
Толькі ў Струнні, на месцы збуранай рэзідэнцыі ўніяцкіх мітрапалітаў, стаіць крыж — месца малітоўнай задумы.
12.07.2013
Пілігрымка 2013 - шлях братэрства і салідарнасціДэвіз XIX грэка-каталіцкай пілігрымкі "Веру, Госпадзе, і вызнаю…" дапамагае яе ўдзельнікам паглыбіць духа хрысціянскага братэрства і салідарнасці з пілігрымамі, якія ў той жа самы час ідуць у санктуарыі у Тракелях і Гудагаях, дзе ўшанаванне Іконаў Багародзіцы пройдзе ў бліжэйшую суботу 13 ліпеня 2013.
У гэтых урачыстасцях прымуць удзел некаторыя грэка-каталіцкія святары і вернікі, якія прайшлі пэўны шлях у Пілігрымцы Віцебск - Полацк.

Адначасова успамін 1150 гадоў славянскай Місіі святых Кірыла і Мятода і 1025 гадоў Хросту Кіеўскай Русі глыбока яднае вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з усімі спадкаемцамі тых вялікіх духоўных падзеяў.
11.07.2013
У рамках XIX грэка-каталіцкай пілігрымкі ўшануюць памяць мітрапаліта Іпація ПацеяПраграма XIX грэка-каталіцкай пілігрымкі прадбачае разважанні над гісторыяй Уніяцкай Царквы на Беларусі.

Адной з вялікіх постацяў, з духоўнай спадчынай якой знаёмяцца вернікі, з'яўляецца ўніяцкі мітрапаліт Іпаці Пацей, які спачыў 400 год таму - 18 ліпеня (8 ліпеня за старым стылем) 1613 г.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.