Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


13.09.2013
Ліст Вярхоўнага арцыбіскупа Кіева-Галіцкага і Сіноду УГКЦ да Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў БеларусіУ год 1025-годдзя Хросту Русі гістарычная памяць вяртае нас у мінулае. Падзея Хросту кіянаў у Дняпры 988 года святым і вялікім князем Уладзімірам паўплывала на гістарычны лёс не толькі жыхароў Кіева, але і ўсёй тагачаснай Русі, у якой жылі продкі як украінцаў, так і беларусаў. Царква, якая паўстала ў працэсе хрысціянізацыі Русі – Кіеўская Мітраполія – сталася і застаецца да сённяшняга дня духоўнай бацькаўшчынай нашых народаў. Кіеўскае хрысціянства заклала падмуркі ўкраінскай і беларускай нацыянальна-культурных ідэнтычнасцяў. Місіянеры Кіеўскай Царквы пашырылі хрысціянства сярод суседніх народаў, запаліўшы і для іх святло Хрыстовага Евангелля. На працягу стагоддзяў нас аб’ядноўваў не толькі Кіеў – маці гарадоў рускіх і цэнтр хрысціянскіх паломніцтваў, але і Вільня, дзе супрацоўнічалі паміж сабою мітрапаліт Язэп з Руты ды іераманах Язафат з Уладзіміра-Валынскага. Нас асабліва аб’яднала беларускае Берасце, у якім нашыя продкі саборна пацвердзілі іхнюю сулучнасць (communio) з Рымскім Касцёлам. Нас аб’ядноўваюць мучанікі ды вызнаўцы царкоўнай еднасці. Гэта слаўная і велічная супольная гісторыя...
11.09.2013
Агульнанацыянальны марш у абарону жыцця і сям’і вырушыць ад Мінскай ратушыПершы агульнанацыянальны марш у абарону жыцця і сям’і, які пройдзе 21 верасня ў Мінску, распачнецца святой Імшой у мінскай архікатэдры ў 10.30. Дэвіз марша — «За жыццё, за сям’ю, за дзяцей».

Чакаецца, што шэсце вырушыць ад Мінскай ратушы да стэлы «Мінск — горад герой» у 12.00. Збор удзельнікаў ля ратушы ў 11.30.

Мэта маршу — прыцягнуць увагу да праблемы абароны жыцця ненароджаных дзяцей і абароны традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.
Падобныя вулічныя акцыі сталі ўжо традыцыйнымі ў многіх краінах. Шматтысячныя маршы ў абарону жыцця штогод праходзяць у Польшчы, Чэхіі, Італіі, Ірландыі, ЗША, Канадзе. Іх арганізатарамі выступаюць актывісты руху ў абарону жыцця (Pro-life).
10.09.2013
20-28.11.2013. Пілігрымка ў Рым з нагоды Закрыцця Году Веры і 390-х угодкаў мучаніцтва св. ЯзафатаЗ нагоды Закрыцця Году Веры, а таксама з нагоды 390-х угодкаў  мучаніцкай смерці св. Язафата (1623) i 50-х угодкаў складзення ягоных мошчаў (рэліквій) у Базіліцы св. Пятра (1963)  Душпастырскі аддзел Курыі Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі і Рыма-каталіцкая парафія св. Язафата ў Расонах (Piligrymka.by) арганізуюць Пілігрымку ў Рым і Ватыкан 20-28.11.2013.
6.09.2013
Малітоўны адказ на заклік папы Францішка – пост і малітва за мір у СірыіЯго Святасць Папа Францішак, занепакоены складанай палітычнай сітуацыяй у Сірыі (а таксама ў многіх краінах свету), якая ўсё пагаршаецца, звярнуўся з заклікам да ўсёй Каталіцкай Царквы, да іншых веравызнанняў і да ўсіх людзей добрай волі аб’яднаць свае высілкі ды дзеянні на карысць міру.

Пры гэтым Святы Айцец падкрэсліў, што не культура вайны і канфліктаў, але культура сустрэч і дыялогу вядзе да ўсталявання міру.

У сувязі з гэтым Папа Францішак абвясціў дзень 7 верасня 2013 г. — Перадсвяцце Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы – днём посту і малітвы ў інтэнцыі міру ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце.
5.09.2013
Сумесная малітва перад Наваградскай Іконай БагародзіцыМошчы Наваградскіх мучаніц манахіняў-назарэтанак ушанавалі рыма-католікі, грэка-католікі і праваслаўныя Навагрудчыны.

4 верасня 2013 г. Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліў у Наваградку літургічны ўспамін Блаславёнай манахіні Марыі Стэллы (Мардасевіч) і 10-ці яе сясцёр-назарэтанак.

Каля Наваградка знаходзіцца лес - месца мучаніцкай смерці блаславёных манахіняў. Менавіта гэта месца наведаў спачатку Архібіскуп Клаўдзій. Там, на месцы іх расстрэлу, маліўся разам з сустрэўшымі яго сёстрамі-назарэтанкамі.
2.09.2013
Святы Айцец: мір трэба пашыраць і абараняць. 7 верасня — Сусветны дзень малітваў і посту ў інтэнцыі міру ў Сірыі і ўсім свеце«Мір з’яўляецца каштоўным дарам, які трэба пашыраць і абараняць», — сказаў Папа ў разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» 1 верасня. Святы Айцец вырашыў, што 7 верасня, у вігілію Нараджэння Панны Марыі, адбудзецца Сусветны дзень малітваў і посту ў інтэнцыі міру ў Сірыі і ўсім свеце. «Чалавецтва мае патрэбу бачыць жэсты міру і пачуць словы надзеі і суцяшэння! Прашу ўсе мясцовыя Касцёлы, каб, адзначаючы гэты дзень посту, арганізавалі таксама некаторыя літургічныя набажэнствы ў гэтай інтэнцыі», — дадаў Пантыфік.
1.09.2013
15-я гадавіна смерці протапрэзбітара Яна МатусевічаУ панядзелак, 2 верасня 2013, спаўняецца 15 год ад смерці протапрэзбітара Яна Матусевіча, першага, пасля аднаўлення адкрытай дзейнасці, душпастыра грэка-католікаў у г. Мінску.

Заўпакойная Служба ў касцёле на Кальварыйскіх могілках у 17:45.

Паніхіда на магіле а. Яна ў 18:45.
1.09.2013
Новапрызначаны Дзяржаўны Сакратар: добра адчуваю ласку гэтага паклікання і адказнасцьНовапрызначаны Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці арцыбіскуп Пьетро Паралін выказаў глыбокую ўдзячнасць Пантыфіку за давер, аказаны новым прызначэннем, а таксама «жаданне і поўную гатоўнасць супрацоўнічаць з ім і пад яго кіраўніцтвам для большай хвалы Божай, дабра Святога Касцёла, прагрэсу і міру для чалавецтва, каб яно знаходзіла прычыны для жыцця і надзеі».
20.08.2013
Манаскія шлюбы беларускага рэдэмптарыста19 жніўня 2013 г. (на свята Перамянення Гасподняга па юліянскім календары) брат Сяргей Ганчараў з Мінска склаў першыя манаскія шлюбы ў Ордэне Айцоў Рэдэмптарыстаў (Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля – CSsR).

Урачыстасць прайшла ў храме Пакрова Найсвятой Багародзіцы пры манастыры Айцоў Рэдэмтарыстаў візантыйскага абраду ў Кахавіне (Жыдачаўскі раён Львоўскай вобласці ва Украіне).
16.08.2013
У святкаваннях 1025-годдзя Хросту Кіеўскай Русі ў Кіеве ўдзельнічаюць беларускія грэка-католікіБеларускія вернікі удзельнічаюць у міжнароднай Пілігрымцы да Кіева з нагоды 1025-годдзя Хросту Кіеўскай Русі.

На ўрачыстасці 1025-годдзя Хросту Кіеўскай Русі Яго Святасць Папа Францішак накіраваў свайго спецыяльнага Легата ў асобе кардынала Аўдрыса Юозаса Бачкіса, Віленскага архібіскупа на пенсіі.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.