Дарагія браты і сёстры!У гэты цяжкі час, калі вайсковыя падраздзяленні Расійскай Федэрацыі, парушаючы міжнародныя і двухбаковыя пагадненні, увайшлі на суверэнную тэрыторыю Украіны, а Савет Федэрацыі на зварот Прэзідэнта Расіі даў згоду пра ўвядзенне расійскіх войскаў ва Украіну, – мы найперш заклікаем усіх вас і ўсіх людзей добрай волі да салідарнасці з намі, да малітвы за Украіну і ўкраінскі народ.
Мы заклікаем улады Расіі апамятацца і спыніць агрэсію супраць Украіны, неадкладна вывесці свае войскі з украінскай зямлі. Уся адказнасць перад Богам і перад чалавецтвам за непапраўныя наступствы далейшай эскалацыі гвалту цалкам кладзецца на кіраўнікоў Расіі.
У нашай дзяржаве няма пераследванняў за мову, за прыналежнасць да пэўнай нацыі, веравызнання. Таму мы сведчым – усе спробы расейскай прапаганды прадставіць падзеі ва Украіне як «фашысцкі пераварот» і «перамогу экстрэмістаў» абсалютна не адпавядаюць рэчаіснасці.