Пошук

Каляндар

 
пятніца
ЧЭРВЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


15.07.2025

«ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ»Святочнае казанне каноніка Аляксея Ляшко ў Полацку, 13 ліпеня 2025 г.

 

Cвятая Царква святкуе Нядзелю святых Айцоў першых шасці сабораў:

 

Першага, які адбыўся у 325 годзе па Нараджэнні Хрыстовым у Нікеі, у прысутнасці Канстанціна Вялікага і 318 святых айцоў. Сёлета як раз прыпадае 1700 гадавіна з моманту яго склікання. Сабор склікаўся перш за ўсё для таго, каб вырашыць багаслоўскую спрэчку паміж прыхільнікамі александрыйскага протапрэсвітара Арыя, які вучыў, што другая Асоба Тройцы, Логас, меншая за Першую Асобу, Бога Айца і была створана Богам Айцом, і біскупам Александрыйскім Аляксандрам. Айцы Сабору прынялі таксама Нікейскі Сімвал Веры.

На гэтым саборы святыя айцы таксама вызначылі, што біскуп Александрыйскі надзяляецца гонарам вылічваць праваслаўную пасхалію і паведамляць пра дату Вялікадня іншым цэрквам, якія павінны прытрымлівацца гэтай даты.

Міма гэтага Айцы Першага Сабору пастанавілі вылечыць раскол, які здзейсніў біскуп Мяліцій. За ім быў пакінуты толькі тытул біскупа без права здзяйсняць хіратоніі і іншыя іерархічныя дзеянні. Мяліціянскія біскупы былі пакінуты ў іх сане, аднак без права кіраваць царквой.

Таксама на Саборы было прынята 20 кананічных правіл, якія рэгулююць жыццё Царквы.

15.07.2025

У Полацку адзначылі 1700-годдзе Нікейскага сабораУ нядзелю, 13 ліпеня 2025 г. грэка-католікі адзначылі ў Полацку 1700-годдзе Нікейскага сабора. У візантыйскім каляндары гэта была нядзеля святых Айцоў першых Сусветных сабораў. Юбілейнае свята прайшло пад дэвізам «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ».

 

У Юбілейным 2025 годзе Свята прайшло ў юбілейным грэка-каталіцкім храме ў Полацку (Кароўнікі, вул. Навасёлаў, д. 70) Гэта была Юбілейная стацыя духовага подзвігу і салідарнасці грэка-каталіцкіх вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, таму на свята прыбылі прадстаўнікі ўсіх грэка-каталіцкіх парафій ў Беларусі.

10.07.2025

«ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ» - Юбілейнае свята ў ПолацкуПОЛАЦК 2025, Нядзеля – 13.07.2025: Дэвіз Свята 2025: «Веру ў Адзіную Царкву» - што нагадае пра 1700 год ад Сабора непадзеленай Царквы ў Нікеі.

 

У Юбілейным годзе Свята праходзіць у юбілейным грэка-каталіцкім храме ў Полацку (Кароўнікі), (вул. Навасёлаў, д. 70) – у Нядзелю – 13 ліпеня 2025. Гэта Юбілейная стацыя духовага подзвігу вернікаў БГКЦ.

7.07.2025
Апостальскі нунцый Іньяцыё Чэффаліа падчас галоўных урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі: «Марыя — найбольш чалавечае і трывалае аблічча надзеі»

5 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай прайшлі цэнтральныя ўрачыстасці сёлетняга Будслаўскага фэсту, перад якімі адбылося прысвячэнне Касцёла на Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі, а пасля — Божай Міласэрнасці.


Герб з жывых кветак перад палявым алтаром, выкладзены ў форме лагатыпу юбілейнага 2025 года, прыпамінаў, што ўсе прысутныя ў Нацыянальным санктуарыі пакліканы адчуваць сябе, паводле слоў арцыбіскупа Станеўскага, «не толькі пілігрымамі надзеі, але і апосталамі надзеі».

3.07.2025

ПОЛАЦК 2025, Нядзеля – 13.07.2025:  Юбілейнае свята «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ»Дні 3-12.07.2025 - дэкада малітоўнай падрыхтоўкі да Полацкага свята.

Тыя, што дабяруцца да Полацка і тыя, хто далучыцца духоўна, МОЛІМСЯ СУПОЛЬНА за Царкву ды за яе сведчанне веры, надзеі, любові.


(Добрай дапамогай ў малітве ёсць "Акафіст Імю Ісуса", аўтарства Францішка Скарыны).

 

Кожны год — у нядзелю пасля 11 ліпеня (дзень мучаніцтва Полацкіх Пакутнікаў, манахаў базыльянаў, 11 ліпеня 1705 г.) — у грэка-каталіцкім храме ў Полацку (вул. Навасёлаў, д. 70) праходзіць Свята.

3.07.2025
ПРАГРАМА УРАЧЫСТАСЦІ МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ 4 - 5 ліпеня 2025 г.

Дэвіз: « Міласэрнасць Божая - давяраем Табе…»

 

4 ліпеня (пятніца)

 

14:00 – 17:00 сустрэча і прывітанне пілігрымаў (кс. Дзмітры Дубовік)

18:00 - Святая Імша (біскуп Андрэй Зноска)

20:00 АКАФІСТ БАГАРОДЗIЦЫ (вернікі Грэка-каталіцкай Царквы)

20:30 - Марыйныя нешпары (Айцы Капуцыны)

21:00 - Крыжовы шлях (Айцы Кармеліты)

22:00 - Моладзевая праграма - «Моладзь да моладзі» (ксёндз Андрэй Бурак)

23:30 - Працэсія з копіяй абраза Маці Божай

24:00 - Святая Імша (біскуп Алег Буткевіч)

2.07.2025

Дыспенсацыя ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў 4 ліпеня 2025На падставе канона 1538 § 1 Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі - Архімандрыт Сяргей (Гаек) удзяляе дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў вернікам грэка-католікам у Беларусі (старэйшым за 14 гадоў), у пятніцу 4 ліпеня 2025 года.


У гэтую ж пятніцу ў Беларусі праходзяць святкаванні царкоўныя (Будслаў) і дзяржаўныя (Дзень Незалежнасці).

Вернікі, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.

Рэкамендуецца "Акафіст да Багародзіцы".

2.07.2025

2 ліпеня - СВЯТА ЎСКЛАДАННЯ РЫЗЫ БАГАРОДЗІЦЫ Ў БЛАХЕРНЕГэтае свята, хоць і не ўваходзіць у лік дванаццаці найбольшых, мае глыбокае гістарычнае і духоўнае значэнне, звязанае з абаронай Канстанцінопаля дзякуючы заступніцтву Багародзіцы.


Паданне сведчыць, што пасля Успення Багародзіцы Яе рыза (покрыва) і пояс былі падзелены паміж вернікамі. У V ст. два браты, Гальбій і Кандыд, знатныя людзі з Канстанцінопаля, падчас паломніцтва ў Палестыну знайшлі гэтую святыню ў адным з дамоў у Галілеі. Рыза захоўвалася ў куфры, які перадаваўся з пакалення ў пакаленне праведнымі жанчынамі, якія ахоўвалі яе як найвялікшы скарб.

29.06.2025
Папа Леў XIV запэўніў у вернасці экуменічнаму шляхуПантыфік пацвердзіў гатоўнасць працягваць намаганні на карысць аднаўлення поўнай і бачнай еднасці паміж хрысціянамі. Ён нагадаў, што экуменічны шлях патрабуе паважлівага слухання і братэрскага дыялогу.

 

28 чэрвеня 2025 года Папа Леў XIV прыняў у Ватыкане дэлегацыю Канстанцінопальскага Патрыярхату, якая традыцыйна прыбыла ў Рым з нагоды ўрачыстасці святых Пятра і Паўла. У яе склад уваходзілі мітрапаліт Халкідонскі Эмануіл, старшыня Сінадальнай камісіі па сувязях з Каталіцкім Касцёлам, якога суправаджалі айцы Аэцый і Іеранім.

28.06.2025
Беларускія іерархі сустрэліся з новапрызначаным нунцыем Іньяцыё Чэффаліа26 чэрвеня ў сядзібе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускага епіскапату з новапрызначаным Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Іньяцыё Чэффаліа, які нядаўна прыбыў у Беларусь.

 

Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ад імя беларускіх біскупаў прывітаў прадстаўніка Папы Льва XIV. Арцыпастыр расказаў пра Касцёл у Беларусі «з яго радасцямі і турботамі, аднак заўсёды верны Евангеллю і Традыцыі Касцёла ў лучнасці з Рымам і Пантыфікам».


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.