Пошук
Нядзельнае казаньне
СВЯТА ЎЗВЫШЭННЯ ЖЫВАТВОРЧАГА КРЫЖА |
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 24-я |
Казаньні і гаміліі ЗЫХОД СЬВЯТОГА ДУХА. ТРОЙЦА
Чытаньні: Дз 2,1-11; Ян 7,37-52. 8,12. “Царква ўмацоўваецца ласкай Сьвятога Духа”. 1. Сёньня мы сьвяткуем дзень, калі Дух Сьвяты зышоў на апосталаў у выглядзе вогненных языкоў. Пра гэтую падзею мы чытаем у 2 разьдзеле Дзеяньняў Сьвятых апосталаў. Падчас свайго зямнога жыцьця Збаўца неаднойчы прадказваў вучням прыйсьце Суцяшальніка, Духа праўды, Які выкрые сьвет у граху і ў праўдзе, і ў судзе, наставіць апосталаў на ўсялякую праўду і праславіць Хрыста (пар. Ян 16,7-14). Перад сваім Узьнясеньнем Хрыстос паўтарыў апосталам Сваё абяцаньне паслаць Суцяшальніка: “Вы прымеце сілу, як зыдзе на вас Дух Сьвяты” (Дз 1,8). Пасьля гэтых словаў вучні Хрыстовыя прабывалі ў малітве, зьбіраючыся разам. Праз дзесяць дзён “усе яны былі аднадушна разам. І раптам зрабіўся шум з неба, як бы ад павеву моцнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе яны былі. І зьявіліся ім языкі падзеленыя, як бы вогненныя, і апусьціліся па адным на кожнага з іх. І напоўніліся ўсе Духам Сьвятым і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім вяшчаць” (Дз 2,1-4). 2. Дух Сьвяты па сваёй прыродзе нябачны, Ён зьявіў істоту свайго служэньня і дзеяньня ў такіх знаках, якіх сам захацеў. Ён зьвіўся ў выглядзе языкоў, каб паказаць, што Ён – роднасны Слову Божаму, паколькі няма нічога больш роднаснага слову, чым мова. Некалі бабілонская вежа сталася прычынай разьдзяленьня моваў, і гэтая рознасьць моваў пацягнула за сабой падзел думак і будаўніцтва прыпынілася. Але дзеяньнем Сьвятога Духа асаблівыя мовы розных народаў цяпер у Царкве служаць вяшчаньню Евангельля Еднасьці. Багацьце ласкі служыць крыніцай сьвятла. Сутнасьць полымя, распальваючыся, не зьмяншаецца; наадварот, передаваньне полымя ўсё новым прадметам толькі павялічвае яго. Так і зьліцьцё ласкі павялічвае яе хвалі. 3. Ласка найперш зышла на апосталаў і апанавала іх сваёй моцай, а праз іх разьліваецца на ўсіх веруючых, усё напаўняе, і хвалі яе не зьмяншаюцца. Як полымя створанае каб асьвятлаць і апаляць, так і слова Хрыстовага вучэньня прасьвятляе тых, хто слухае. У дзень Пяцідзесятніцы завяршаецца зямное служэньне Хрыста і нараджаецца Царква, як супольнасьць людзей, у якой прабывае Хрыстос праз Сьвятога Духа. З гэтага дня Царква, створаная паводле волі Божай, няспынна ўзрастае і ўмацоўваецца, перш за ўсё ласкай Сьвятога Духа. Аўтар - Аляксей Філіпенка |
11.06.2011
|