Пошук
Нядзельнае казаньне
|
пятніца
ЛІСТАПАДА |
Казаньні і гаміліі
На парозе Вялікага Посту
Вялікі Пост – гэта час аднаўленьня нашага рэлігійнага жыцьця. Рэлігійнае жыцьцё не зьяўляецца толькі нейкім дадаткам да дачаснага жыцьця, але зьяўляецца найбольш важнаю жыцьцёваю справаю кожнага чалавека. 1. Бог дае чалавеку толькі адно і адзінае жыцьцё і яно больш ніколі не паўторыцца, дык неабходна яго ўладзіць і пражыць так, каб не змарнаваць магчымасьці асягнуць вечнае і шчасьлівае жыцьцё. У сьвятле гэтага факту відаць ясна, якую страшэнную крыўду робяць людзям усе тыя, што руйнуюць рэлігійнае жыцьцё, і таксама тыя, што зацямняюць гэтую праўду. Кожны павінен ясна сабе ўсьведаміць, што рэлігійнае жыцьцё не павінна абмяжоўвацца толькі прыгожымі пабожнымі словамі ці вонкавымі практыкамі, але найперш палягае на выконваньні Божых прыказаньняў i навукі Хрыста. Нават доўгагадзінная прысутнасьць на багаслужэньнях i шматразовае паўторваньне малітваў не звальняюць нікога ад рэформы сэрца згодна з навукаю Хрыста. 2. Уся навука Хрыста адзначаецца надзвычайнаю павагаю і абсалютным аўтарытэтам. Хрыстос выказвае не якіясьці дагадкі ці меркаваньні, але абсалютныя праўды надпрыроднага жыцьця, адносна якіх ня можа быць ніякага сумніву. Аднак гэты аўтарытэт не абмяжоўвае свабоднае волі чалавека, як аб гэтым сьведчыць доўгавяковая практыка. Але кожнаму, хто прыймае навуку Хрыста, Ягоны аўтарытэт дае перакананьне, што тая навука зьяўляецца непамыльнаю праўдаю. У сваёй навуцы Хрыстос найбольш увагі прысьвячаў Нябеснаму Валадарству. Але таму што да Нябеснага Валадарства людзі йдуць па зямскіх шляхох, дык Хрыстос таксама зьвярнуў увагу і на земскія справы, паколькі яны могуць або памагаць, або перашкаджаць чалавеку ў імкненьні да Нябеснага Валадарства, да Бога. 3. Кожны чалавек шукае шчасьця, незалежна ад таго, ці думае аб гэтым, ці не, бо гэтае жаданьне даў чалавеку Бог. Але першаю ўмоваю сапраўднага шчасьця ёсьць збаўленьне душы, здабыцьцё вечнага шчасьлівага жыцьця, а не хуткапрамінаючых задавольненьняў. Праблема збаўленьня душы палягае на тым, што трэба ўмець нешта страціць, ахвяраваць, каб знайсьці неімаверна больш. Падобнае зьявішча магчыма бачыць на ўсім сьвеце ў земляробстве; каб здабыць ураджай трэба перш высыпаць зерне ў ральлю – пасеяць збожжа і забаранаваць яго, прыкрыць зямлёю, толькі тады яно зможа прарасьці і прынесьці плод. Аўтар - паводле: Архімандрыт Леў Гарошка, Духоўныя роздумы, Мінск 2011. |
|
5.03.2011
|






Сёньняшняе чытаньне:
