Пошук
Нядзельнае казаньне
|
пятніца
ЛІСТАПАДА |
Казаньні і гаміліі
Тыдзень малітвы за еднасць хрысціян
1. «Яны заставаліся вернымі вучэнню Апосталаў і супольнасьці, ламаньню хлеба і малітвам» (пар. Дз 2, 42). Гэты верш таварышыць нам пад час тыдня малітваў за Адзінства хрысьціянаў. У ім пералічаны чатыры элементы, якія з’яўляюцца знакамі першай хрысціянскай супольнасці, істотнымі для нас і сёньня. Адным з знакаў першапачатковай Царквы – на якім хацелась б зрабіць акцэнт - было святкаваньне Эўхарыстыі (ламанне хлеба) на ўспамін пра Ісуса, Ягоную смерць і Уваскрасенне. У тэалагічных разважаннях пра Царкву асаблівае месца займае «эўхарыстычная эклезіялогія». Аўтарам гэтага тэрміну быў праваслаўны святар Мікалай Афанасьеў, які ў некалькіх сваіх працах звярнуў увагу на незвычайнае значэнне Еўхарыстыі ў разуменні таго, чым ёсць Царква. 2. Гэтая думка айца Мікалая звяртаецца да самых пачаткаў, сягае да саміх вытокаў Царквы. Еўхарыстыя – гэта тая таямніца, да якой ня могуць быць абыякавымі хрысціяне, незалежна ад таго, ці яны католікі, праваслаўныя, ці пратэстанты. Вось чаму ідэі Афанасьева ды яго вучняў з вялікім інтузіазмам успрынялі айцы Другога Ватыканскага Сабору, што знайшло адлюстраванне ў дагматычнай канстытуцыі «Аб Царкве» (Lumen gentium). «Царква здзяйсняе Еўхарыстыю, Еўхарыстыя здзяйсняе Царкву» - гэта формула стала вынікам даследчай працы айца Мікалая. Тое, што Еўхарыстыя знаходзіцца ў цэнтры сталася адкрыццём для шматлікіх людзей. З такой перспектывы становіцца зразумелым, што Царква гэта ня проста каноны, ерархічная структура, фармальная арганіізацыя... Але перад усім супольнасць людзей, аб'яднаная таямніцай Цела і Крыві Госпада. 3. У гэты час асблівых малітваў за Адзінства хрысціянаў, варта задумацца над Еўхарыстыяй. Чым яна ёсць для мяне? Ці сапраўды яна зяўляецца цэнтрам майго жыцця і маёй хрысціянскай супольнасці? Каб адказаць на гэтыя пытанні ня трэба мець надзвычайную тэалагіічную адукацыю, дастаткова мець адкрытае сэрца. Аўтар - а. Андрэй Буйніч |
|
21.01.2011
|






Сёньняшняе чытаньне:
