Пошук
Нядзельнае казаньне
|
пятніца
ЛІСТАПАДА |
Казаньні і гаміліі
“Выкарыстаць розныя сітуацыі, якія дае нам Бог”
VIII нядзеля пасля Пяцідзесятніцы У сёньняшнім Евангельлі мы чуем, што вучні зьвяртаюцца да Хрыста і просяць адпусьціць людзей, каб яны пайшлі купіць сабе ежы, бо быў ужо позьні час. Ісус жа кажа да апосталаў, каб яны самі далі людзям есьці (гл. Мц. 14:14-22). Гэтыя словы мы можам разумець у духоўным значэньні. Хрыстос сеньня зьвяртаецца да нас, сваіх вучняў 21-га стагоддзя, каб мы давалі духоўную ежу тым людзям, якія знаходзяцца побач з намі, але якія ня ведаюць Бога. Гэтую спажыву мы можам перадаваць перш за ўсе сваім добрым прыкладам. Сьвятыя айцы кажуць, што нічога з такой моцай ня ўзьдзейнічае пазітыўна на чалавека, як асабісты прыклад. Калі мы хочам, каб хтосьці каля нас навучыўся прабачаць, трэба насамперш самім старацца не трымаць зло. Калі у нас ёсьць жаданьне, каб нашыя блізкія менш гневаліся, неабходна самім у першую чаргу ўзрастаць у лагоднасьці. Так і ва ўсім іншым трэба пачынаць з сябе і сваім хрысьціянскім прыкладам прыцягваць людзей да духоўнага жыцьця. * * * Калі мы стараемся даваць добры прыклад, у нас могуць здарацца розныя памылкі. У такіх выпадках ня трэба апускаць рукі і зьнеахвочвацца. Бог бачыць нашае сэрца, бачыць, што мы робім усе, што залежыць ад нас, усе, што ў нашых сілах. Ен дапоўніць тое, што нам не хапае, тое, што мы ня можам зьмяніць сваімі людзкімі сіламі. Калі мы стараліся як найлепш, а ўсе ж памыліліся і правініліся супраць нейкага чалавека, трэба памаліцца за яго, па мажлівасьці папрасіць прабачэньня і выправіць памылку. Тады мы можам спадзявацца, што Бог падбае пра тое, каб гэты чалавек ня згоршыўся, бо Госпад можа кожную сітуацыю направіць на дабро. Калі мы стараемся даваць добры прыклад, да гэтага трэба нам дадаць яшчэ і адпаведныя словы. Мы можам выкарыстаць розныя сітуацыі, якія дае нам Бог, каб засьведчыць пра Хрыста перад нашымі блізкімі. Часта мы не плануем гэтага, а размова выходзіць на нейкія духоўныя тэмы. Тады мы можам у гэтай нявымушанай сітуацыі падзяліцца нашай верай. Або калі нейкі чалавек мае цяжкасьці ў жыцьці і дзеліцца пра гэта з намі, мы можам нагадаць яму, што ўсім у нашым жыцьці кіруе Бог. Гэта ён дапускае выпрабаваньні, каб навучыць людзей розным духоўным рэчам: напрыклад, цярплівасьці, пакоры ці чагосьці іншага. Людзям, якія перажываюць цяжкасьці, мы можам нагадаць пра малітву, каб яны зьвярталіся да Бога пра дапамогу. І каб рабілі гэта ня толькі ў гэтым нялёгкім становішчы, але і кожны дзень іхняга жыцьця. Такім чынам, як добрыя вучні Хрыста мы павінны старацца прапаведаваць слова Божае у розныя спосабы (пар. 2 Цім. 4,2), як падказвае нам нашае сэрца, як вядзе нас Сьвяты Дух. Аўтар - Ерам. Антон Нікалаеў |
|
17.07.2010
|






Сёньняшняе чытаньне:
