Пошук
Нядзельнае казаньне
|
пятніца
ЛІСТАПАДА |
Казаньні і гаміліі
Мужна ісьці да сьвятасьці
27 чэрвеня - успамін блаславёнага Сьвятамучаніка Мікалая Падчас Сьвятой Архіярэйскай Літургіі 27 чэрвеня 2001 году Божага ў Львове Сьвяты Айцец Ян Павел ІІ абвясьціў блаславёнымі 28 мучанікаў і вызнаўцаў веры. Сярод гэтых сьвятых людзей зазьзялі імёны чатырох манахаў-рэдэмптарыстаў: біскупаў Мікалая Чарнецкага і Васіля Велічкоўскага і ераманахаў Зянона Каваліка і Івана Зяціка. Сьмерць за Хрыста не засьпела іх зьнянацку, яны рыхтаваліся сустрэць яе, аб чым даведваемся са сьведчаньняў відавочцаў. Блаславёны сьвятамучанік Мікалай (Чарнецкі) асабліва блізкі для беларускага народу. Гэты рэдэмптарыст-місіянер, доктар багаслоўя і філасофіі, прафесар Львоўскай багаслоўскай акадэміі, быў таксама Апостальскім Візітатарам грэка-католікаў Валыні, Палесься і Падляшша. Ен быў сапраўды дбайным апосталам еднасьці Царквы, верным вучнем Хрыста і самаахвярным пастырам Божага люду. Арыштаваны 11 красавіка 1945 г., ён перацярпеў 11 гадоў жорсткіх зьдзекаў і катаваньняў у Сібіры. Памёр Уладыка як мучанік за веру 2 красавіка 1959 г. Імя блаславёнага сьвятамучаніка Мікалая (Чарнецкага) носіць адзін з дэканатаў нашай Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы. Памяць пра яго і вера ў яго заступніцтва павінны заўседы быць у нашых сэрцах. Нам трэба часта маліцца да яго аб патрэбах нашай Царквы і прасіць дапамогі ў асабістых цяжкасьцях, бо ен моцны заступнік перад Богам. Сьвятыя былі такімі самымі людзьмі, як мы. Яны мелі свае недасканаласьці і выпрабаваньні. Але нас захоплівае ў ніх тое, як яны змаглі мужна прайсьці усе гэтыя выпрабаваньні. Да гэтага нас заахвочвае блаславёны Мікалай, асабліва каб мы не баяліся перашкод, не падалі духам праз нашыя ўпадкі і мэтанакіравана ішлі да сьвятасьці. Аўтар - Ераманах Антон (Нікалаеў), рэдэмптарыст |
|
24.06.2010
|






Сёньняшняе чытаньне:
