Пошук
Нядзельнае казаньне
|
пятніца
ЛІСТАПАДА |
Казаньні і гаміліі
Вера сотніка
Дарагія ў Хрысьце браты і сёстры! У сёньняшнім Евангельлі сьвятая Царква дае нам прыклад глыбокай веры сотніка. “Пачуўшы гэта, Ісус зьдзівіўся і сказаў тым, што ішлі за Ім: “Праўду кажу вам: і ў Ізраілі не знайшоў Я такое веры” (Мц. 8.10). Чаму паганец, начальнік жаўнераў, стаўся вартым пачуць ад самога Збаўцы такія моцныя словы?!! У цэлым Ізраілі, пабожным, з глыбокімі рэлігійнымі традыцыямі, з вялікімі настаўнікамі і падзьвіжнікамі веры, напоўненым сінагогамі і ахвярнікамі, Хрыстос не знайшоў такой веры, як у гэтага навернутага паганскага ваяра. Што асаблівага было ў ім, чаго не было ў іншых дастойнікаў, якія ведалі ўвесь Закон і прарокаў? Калі ўважліва прыгледзімся да постаці сотніка, то зможам пабачыць ягоную глыбокую пакору і праўдзівае разуменьне сваёй уласнай грахоўнасьці. “А сотнік сказаў Яму ў адказ: “Госпадзе! Я ня варты, каб ты ўвайшоў пад мой дах; але скажы толькі слова, і выздаравее слуга мой… ” (Мц. 8.8). Сотнік ведае, што ня варты вялікага гонару прыняць Настаўніка ў сваім доме. Пра ўсе свае тытулы ён ня мае вялікае думкі, але пра сваю нявартасьць памятае заўсёды. А, можа, таксама гэты звычайны сотнік стаўся годным пахвалы Хрыстовай таму, што ён, як і Добры Пастыр, пакінуў дзевяноста дзевяць авечак, каб пайсьці і адшукаць адну, якая згубілася і ўратаваць яе?! Можа, ён найбольш быў падобным да Хрыста Чалавекалюбца, Які, пакінуўшы неба, зышоў на зямлю да сваіх падлеглых, каб паклапаціцца аб іх і дапамагчы?! Аўтар - а. Аляксандр Шыбека |
|
19.06.2010
|






Сёньняшняе чытаньне:
