Пошук
Нядзельнае казаньне
|
пятніца
ЛІСТАПАДА |
Казаньні і гаміліі
Хрысьціянін ці паганец?
“Дык вось ня турбуйцеся і не кажыце: “што нам есьці?” альбо “што піць?” альбо: “у што апрануцца?”. Бо усяго гэтага шукаюць язычнікі; ведае бо Айцец ваш Нябесны, што вы маеце патрэбу ва ўсім гэтым” Мц. 6.31-32. Вельмі дзіўнымі, а можа нават і незразумелымі для нас, хрысьціянаў, а тым больш для людзей няверуючых, могуць падацца словы Збаўцы. Як, чаму мы не павінны клапаціцца пра ежу, пітво, вопратку? Мы – жывыя істоты і для падтрыманьня нашага жыцьця нам проста патрэбна ўсё гэта. А тым больш у нашым сьвеце, каб чагосьці дасягнуць, каб быць першым, трэба перадусім добра выглядаць, мець як мага больш багацьця і ўлады. Як іначай? Можа Ісус Хрыстос меў на ўвазе штосьці іншае? Напэўна, не! Мудрасьць Божая вельмі простая і безальтэрнатыўная. “Ніхто ня можа служыць двум гаспадарам: бо альбо аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць; альбо аднаго пачне трымацца, а другім будзе пагарджаць. Ня можаце служыць Богу і мамоне (багаццю)”. Мц. 6.24. Немагчыма зьбіраць скарбы адначасова і на зямлі, і на небе. Бо кожны скарб патрабуе нашага клопату, сілаў, каштоўнага часу. Ён проста патрабуе нашага сэрца. Бог нас заклікае зьбіраць свае скарбы на небе, а клопат пра скарбы і патрэбы зямныя даверыць Яму. Бог не заклікае нас ня есьці, ня піць, не апранацца, але заклікае не перажываць і не казаць “што мы будзем есці, што піць, у што апранацца”. Параўноўваючы нас з птушкамі, “Збаўца не сказаў, што ня трэба сеяць ці выконваць іншы карысны труд, але что не павінны мы быць маладушнымі, марна аддаючыся клопатам”(сьв. Ян Залатавусны). (пар. Мц. 6,26-30) Аўтар - а. Аляксандр Шыбека |
|
12.06.2010
|






Сёньняшняе чытаньне:
