Пошук
Нядзельнае казаньне
|
пятніца
ЛІСТАПАДА |
Казаньні і гаміліі
IV-я нядзеля Вялікага посту
Сёньняшняе Евангельле навучае нас веры: верыць у Хрыста, верыць у Царкву, верыць у сябе. 1. Ісус вяртаецца з гары Перамяненьня і бачыць сваіх вучняў, якія спрачаюцца с кніжнікамі і фарысеямі пра сілу Божую. Кніжнікі і фарысеі абвінавачваюць апосталаў, што яны не сапраўдныя вучні Мэсіі, бо яны не змаглі супрацьстаяць злу, не змаглі выгнаць злых духаў з апанаванага хлопца. Вучні ж Хрыста шукаюць для сябе апраўданьня ў разгубленасьці. Аднак ва ўсёй гэтай сварцы ніхто не заўважае гора бацькі юнака, які страціў надзею , веру, які ня меў больш жаданьня жыць… Але ніхто на яго не зьвяртаў увагі, бо ўсіх цікавіла толькі хто праўдзівей, хто мае права прадстаўляць Бога на зямлі. Хрыстос падыходзіць да народу і пытаецца, аб чым яны спрачаюцца. На гэтыя словы адгукнуўся бацька, поўны самоты і гора, з якімі ён жыў шмат гадоў, бачачы свайго сына, які пакутуе ад хваробы. Ён падае да ног Ісуса і распавядае сваю гісторыю, якую ён ужо тысячы разоў распавядаў не адному цаліцелю, не аднаму мудрацу, шукаючы адказу на пытаньні: “Чаму мой сын мае так пакутаваць?” “Ці ёсьць спосаб аздаравіць яго?”, “Ці існуе моц, якая можа супрацьстаяць злу, якое жыве у ім?”. Вучні не змаглі нічога зрабіць, нічога зьмяніць у лёсе гэтага чалавека. Для яго паўстае тады пытаньне: “Няўжо я пракляты, няўжо мае грахі ня маюць прабачэньня?” 2. Вось тады Ісус кажа словы, якія паходзяць з іншага сьвету, словы Свайго Айца: “О, род няверны! Дакуль буду я з вамі? Дакуль буду трываць вас? Прывядзіце яго да Мяне!” У гэтых словах спачатку, здаецца, ёсьць прысуд, які пацьвярждае абвінавачваньне кніжнікаў і фарысэяў, што за нявернасьць і грэшнасьць зло апанавала ягоным сынам, але з іншага боку ў гэтых словах мы чуем збаўленьне. “Дакуль я буду з вамі? Дакуль буду трываць вас? Прывядзеце яго да мяне”. Ісус, Які прымае гэты лёс усіх людзей, Які не адзяляе сябе ад гэтага роду, Ён хоча сказаць: “ Я з вамі! Так, вы – няверные, так, вы адвярнуліся ад Майго Айца., Я ведаю зло якое жыве ў вас, Я ведаю яго магчымасьці, але Я з вамі! Я прымаю гэты выклік і прайду гэты шлях з вамі”. 3. І вось прыводзяць хворага сына. Злы дух, які ня можа зьнесьці прысутнасьці Сына Божага, пачынае кідаць беднае дзіця на зямлю, і ад болю ён сціскае зубы і пускае пену, але нячысты не пакідае сваю ахвяру. Бацька ж, бачачы пакуты свайго сына, гатовы паверыць ва ўсё, толькі б спыніць цярпеньні дзіцяці, таму кідаецца да ног Ісуса і кажа: “Дапамажы нам, і я паверу ва ўсё, што ты скажаш”. Але Ісусу не патрэбна такая сляпая вера, якая паходзіць з неабходнасьці , са страху, таму Хрыстос зьвяртаецца да бацькі са словамі: “Калі ты здатны на сапраўдную веру, якая кранае тваё сэрца, якая не шукае адказу, калі ты здатны даверыцца Богу, незалежна ад таго, адужае твой сын або не, тады твая маленькая, як зярнятка, вера прынясе вялікія плады”. І тады бацька усклікае з усяго болю свайго сэрца са сьлязьмі: “Веру, Госпадзе! Памажы майму няверству”. 4. У гэтых словах ён раскрывае усю сутнасьць нашай бяды, хоча перамагчы усю цемру паганства, якое закрывае чалавеку праўдзівы вобраз Бога. Гэта сьляпое пакланеньне Богу, чаканьне вынікаў ад гэтага пакланеньня. Важна ж верыць, што ўсё, што адбываецца ў жыцьці, ня ёсьць выпадковым. І тады Хрыстос зьвяртаецца да нячыстага і кажа: “Дух нямы і глухі! Я загадваю табе, выйдзі з яго і больш не ўваходзь у яго”. Гэтымі словамі Ісус нібы кажа: “Я загадваю табе не сваёй сілай, не таму што я Бог, Я загадваю табе моцай веры гэтага чалавека, бо ягоны выбар мацнешы за тваё зло. Я пацьвярджаю яго сваім выбарам, Я прымаю яго лёс”. І ўскрыкнуўшы і моцна скалануўшы яго, выйшаў злы дух. Нячысты ня можа ўстаяць там, дзе зьяўляецца сапраўдная вера, ён уцякае, як цемра ўцякае ад святла. Аўтар - а. Пахом (Кавалёў) |
|
13.03.2010
|






Сёньняшняе чытаньне:
