ПАЧЫНАЮЦЦА КАТЭХІТЫЧНЫЯ СУСТРЭЧЫ СТУДЭНЦКАЙ МОЛАДЗІБіблійныя словы:
“Гасподзь дае мудрасьць; і з вуснаў Яго – веды і розум” (Выслоўі Саламона 2:6) – гэта дэвіз катэхітычных сустрэчаў для студэнтаў Менску.
Першая сустрэча адбудзецца ў сераду 2 верасьня 2009 г. ў 19:30 гадз. ў капліцы грэка-каталіцкага Душпастырскага Цэнтра сьв. Язэпа па вул. Арджанкідзэ 6.
Ст. метро “Аўтазаводская”, далей на лева па вул. Цэнтральнай; 3-я вуліца направа.
Узначаліць катэхітычныя сустрэчы а. Аляксандр Аўдзяюк, адказны за душпастырскую апеку студэнтў у г. Менску (тэл. МТС: 522.70.19)
На катэхізацыю шчыра запрашаем студэнтаў, таксама і тых, якія прыехалі ў Менск на навучаньне.