11-я угодкі сьмерці а. Яна Матусевіча
Паніхіда на Кальварыйскіх могілках 2 верасьня ў 17:30Адзінаццаць гадоў таму памёр а. Ян Матусевіч. Першы пробашч адноўленай грэка-каталіцкай парафіі ў Менску і першы Дэкан грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі. Айцец Ян Матусевіч нарадзіўся 24 ліпеня 1948 года, паходзіў з беларускай сям’і з уніяцкімі каранямі. Адчуўшы ў маладыя гады пакліканьне да святарскага служэньня ў Каталіцкай Царкве а. Ян быў пазбаўлены магчымасці яго зрэалізаваць, таму ў 1972 годзе ён паступіў у праваслаўную семінарыю ў Смаленску і ў 1974 годзе быў высьвячаны на сьвятара. У 1979 годзе а. Ян далучыўся да Каталіцкай Царквы і з 1979 года да 1990 года выконваў абавязкі пробашча рыма-каталіцкай парафіі ў Барунах. Менавіта ў Баруны ў 1989 годзе на сьвята сьв. Язафата прыяжджала група беларускай уніяцкай моладзі, якая яшчэ была пазбаўлена пастырскай апекі. У 1990 годзе а. Ян Матусевіч стаў першым пробашчам грэка-каталіцкай парафіі сьв. Язэпа ў Менску. Ён таксама быў сябрам-закладальнікам Беларускага Біблійнага Таварыства і сябрам Рады Таварыства беларускай мовы 2 верасьня ў 17:30 на магіле а. Яна Матусевіча на Кальварыйскіх могілках будзе адслужаная паніхіда.Карціна Анатоля Змітравіча Крывенкі “Партрэт а. Яна Матусевіча”
|