Менскія грэка-католікі ўдзельнічалі ў заканчэньні перэгрынацыі Абраза Ісуса Міласэрнага
У мінулую нядзелю, 23 жніўня 2009 г., у Менску прайшлі ўрачыстасьці заканчэньня перэгрынацыі Абраза Ісуса Міласэрнага і рэліквій Блаславёнага Міхала (Сапоцькі) па парафіях рыма-каталіцкай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Узначалілі сьвяткаваньні Архібіскуп Кёльнскі, кардынал Ёахім Майснэр і Архібіскуп-Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з братамі рыма-католікамі сьвяткавалі вернікі ўсіх менскіх грэка-каталіцкіх парафіяў і два менскіх грэка-каталіцкіх душпастыра – ераманах Пахом (Кавалёў) і а. Яўген Усошын. На ўрачыстасьці прыбылі таксама грэка-католікі з Маладэчна, якія ў сваім горадзе моляцца ў грэка-каталіцкім Санктуарыі Божай Міласэрнасьці. У маладэчанскай сьвятыні ўшаноўваюцца Ікона Хрыста Чалавекалюбца ды Ікона Блаславёнага сьвятара Міхала (Сапоцькі). Фота Яўгена Андросіка
|