Пошук
Нядзельнае казаньне
|
пятніца
ЛІСТАПАДА |
Казаньні і гаміліі
Успеньне Багародзіцы
Дарагія браты, дарагія сёстры! 1. Сёньня мы сьвяткуем Успеньне Божай Маці. Мы ня знойдзем апісаньне Успеньня ў Сьвятым Пісаньні. Памяць аб ім захоўваецца ў Паданьні нашай Царквы. Гэта сьвята, у якім мы ўзгадвыаем, як Багародзіца памерла і была ўзята Госпадам нашым Ісусам Хрыстом на неба разам з целам. Гэтая надзвычайная падзея, так мала нагадвае сьмерць, што мы называем гэта здарэньне – Засыпаньнем Багародзіцы (па-славянску – Успеньнем). 2. Сімвалам таго, што хоча нам данесьц Паданьне – ёсьць ікона Ўспеньня. Яна, можна сказаць, зьяўляецца ключом для зразуменьня сёньняшняга сьвята. У цэнтры іконы можам пабачыць Ісуса ў мандорле – сферы кшталту міндалю, якая прадстаўляе зьзяньне Яго Славы. Збаўца трымае на руках немаўля. Гэтым немаўлём – ёсьць Багародзіца, якую Ісус трымае ў руках. Багародзіца намалявана, як малое дзіцятка, бо яна толькі што нарадзілася для новай рэчаіснасьці – Неба. Нездарма Успеньне параўноўваюць з Уваскрасеньнем, называючы яго уваскрасеньнем Багародзіцы – Маці Божая сапраўды ўваскросла, паказваючы нам тое, да чаго мы ўсе пакліканыя. Ва Ўсьпеньні можам пабачыць таксама элементы іншай падзеі – Дабравешчаньня. Мы бачым: Сам Ісус абвяшчае сваёй Маці радасьць шчаслівай сустрэчы з сабой. І, нарэшце, мы можам параўнаць Успеньне з Еўхарысьціяй: Багародзіца ляжыць на прастоле-алтары, а ў той жа самы час Ісус-Першасьвятар узносіць яе, як ахвяру падзякі Богу-Айцу. 3. Дарагія браты, дарагія сёстры! Што ж мы сьвяткуем, узгадваючы незвычайную сьмерць Багародзіцы?! Якую духоўную карысьць прыносіць нам сьвята Успеньня? Мяркую, што гэта сьвята рэалізаванага жыцьця – Багародзіца споўніла ўсё да чаго была паклікана. Мы ж, бачачы яе прыклад, будзем жа імкнуцца да таго, каб і нашае жыцьцё было поўнае сэнсу, споўненых мар і выкананай волі Госпада нашага Ісуса Хрыста. Амін. Аўтар - а. Андрэй Буйніч |
|
17.08.2009
|






Сёньняшняе чытаньне:
