Грэка-католікі Беларусі пачалі малітоўную дзевятніцуГрэка-католікі Беларусі пачалі малітоўную падрыхтоўку да каранацыі папскімі каронамі Браслаўскай Іконы Маці Божай - Валадаркі Азёраў.
Дзевятніца (навэнна) пачалася 12 жніўня і будзе трываць да 20 жніўня.
Як вядома, Ікона Маці Божай - Валадаркі Азёраў доўгі час знаходзілася ва ўніяцкім манастыры Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы на высьпе каля Браслава пад апекай манахаў з ордэна базыльянаў. Тады яе звалі “манастырскай” іконай.
Падчас перасьледу і ліквідацыі Уніяцкай (грэка-каталіцкай) Царквы на Беларусі, Ікона была таемна перададзена манахамі базыльянамі пад апеку рыма-каталіцкага касьцёла ў Браславе.
У рамках падрыхтоўкі да ўрачыстасьцяў каранаваньня Іконы Апостальскі Візітатар БГКЦ наведаў Браслаў і Полацк.
У Полацку ён сустрэўся з Дастойным Уладыкам Уладзіславам Блінам, Біскупам Віцебскім, а таксама маліўся перад копіяй Браслаўскай Іконы, якая шануецца ў грэка-каталіцкім храме сьв. Параскевы Полацкай.
Дзевяцідзённыя маленьні пройдуць у парафіях Грэка-каталіцкай Царквы на Беларусі, і дзевятніца скончыцца ў дзень перад урачыстасьцямі каранаваньня Іконы, якое ўзначаліць Архібіскуп Кёлна кардынал Ёахім Майснэр – вялікі шанавальнік сьвятамучаніка Язафата Полацкага.
Ва ўрачыстасьцях прымуць удзел грэка-каталіцкія вернікі, сьвятары і ярархі, як з грэка-каталіцкіх парафіяў на Беларусі, так і з замежжа.
З нагоды каранаваньня Браслаўскай Іконы Багародзіцы быў напісаны адмысловы трапар, які будзе выкарыстоўвацца ў малітве.
а. Яуген Усошын
Прэс-служба Апостальскага Візітатара БГКЦ
Фатаграфіі: Мікалай Новікаў