Пошук
Нядзельнае казаньне
панядзелак
ВЕРАСЬНЯ |
Удзел у сьвяткаваньні сьвята парафіі Хрыста чалавекалюбцы ў Маладэчне.
23 красавіка наша парафія ездзіла ў пілігрымку ў Маладэчна на патранальнае сьвята парафіі Хрыста Чалавекалюбцы. Уладыка архімандрыт Сяргей падараваў парафіі ікону Хрыста Чалавекалюбца (усходняе бачаньне Хрыста сьвятой Фаустыны – Ісусе, давяраюся табе) і новы сьвятарскі фелон, вышыты у бела-чырвона-белых колерах Цела і Крыві Хрыстовых. Віншуем нашых братоў і сёстраў з Маладэчна. У рамках парафіяльнага сьвята адбылася прэзентацыя кніжкі народнага паэта Рыгора Барадуліна “Рымскі дыпціх”, якую паэт напісаў, як падзяку Госпаду пасьля пілігрымкі ў Рым і сустрэчы са Слугой Божым Янам Паўлам ІІ. |
30.04.2006
|