Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Сьветлая Субота і Нядзеля Тамаша  


Сьветлая Субота і Нядзеля Тамаша
Увесь Сьветлы тыдзень, на кожнай службе, мы шматкроць сьпяваем песьню Перамогі: ”Хрыстос уваскрос з мёртвых, сьмерцю сьмерць зваяваў і тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў” і ад гэтага, сапраўды немагчыма, хоць на хвіліну забыць, што Госпад гэтую Перамогу даруе табе.

Сьветлая Субота і Нядзеля Тамаша
У гэтую Суботу, а яна ў нашай традыцыі называецца Сьветлай, у нашай парафіі адбыўся Сьвяты Хрост, наш Пробашч, айцец Андрэй ахрысьціў немаўлятка Мітрафана, сына нашых парафіянаў Андрэя і Лілі Патаповічаў – віншуем, Многія леты!

Сьветлая Субота і Нядзеля Тамаша
У Нядзелю Тамаша, да ўрачыстасьці ”Антыпасхі” дадалася яшчэ радасьць: пад час Боскай Літургіі айцец Андрэй удзяліў Шлюб нашым парафіянам – Уладзіміру Лабусаву і Алене Шчарбіцкай – хай Уваскрослы Госпад, які зьявіўся Апосталам суправаджае Уладзіміра і Алену праз усё іх жыцьцё – віншуем, Многія леты!

Сьветлая Субота і Нядзеля Тамаша
Пасьля Боскай Літургіі мы разьдзялілі Хлеб, які па-грэцку завецца Артас, што ў працяг Эўхарыстыі сьведчыць пра нашую еднасьць у Целе Уваскрослага Ісуса Хрыста, Царкве:

Сьветлая Субота і Нядзеля Тамаша
”Госпадзе Ісусе Хрысьце, Божа наш, Ты – хлеб анельскі, хлеб жыцьця вечнага, што зышоў з неба і накарміў нас у гэтыя сьвятыя дні страваю духоўнаю Тваіх Боскіх дабрадзействаў дзеля Твайго трохдзённага ўваскрасеньня. Глянь цяпер, пакорліва просім Цябе, на нашыя ўдзячныя малітвы і, як некалі блаславіў пяць хлябоў у пустыні, блаславі цяпер гэты хлеб, каб усе, хто будзе спажываць яго, удастоіліся блаславеньня і аздараўленьня душы і цела, ласкаю і міласэрнасьцю Твайго чалавекалюбства. Бо Ты – асьвячэньне нашае, і Табе славу аддаем, разам з адвечным Тваім Айцом, і з усесьвятым, добрым і жыцьцядайным Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.”
Сьветлая Субота і Нядзеля Тамаша

Сьветлая Субота і Нядзеля Тамаша

19.04.2009

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier