Пошук
Нядзельнае казаньне
|
пятніца
ЛІСТАПАДА |
Казаньні і гаміліі
Каб прабачыць – прасі прабачэньне
1. Дарагія браты, дарагія сёстры! Нядаўна пэўны чалавек па тэлефоне прызнаўся мне, што ў сэрцы мае толькі нянавісьць, непрабачэньне… З таго што мне стала вядома, менавіта, гэтая нянавісьць і непрабачэньне, яго нішчаць, зьяўляюцца прычынай таго, што ён адчувае пустату ў сваім сэрцы. Нянавісьць непасрэдна зьвязана з непрабачэньнем, яна – яго плён. Не-пра-бачыць. Можам патлумачыць гэта слова, як нежаданьне бачыць. Нежаданьне бачыць іншага чалавека, сябе, пэўныя адносіны, сітуацыі, рэчаіснасьць. Калі мы ня хочам бачыць іншую асобу, то ня бачым таксама і яе стаўленьне да нас: позірка, словаў, жэстаў… Мы застаемся самотнымі: адкідаючы нават адну асобу – мы можам адкінуць увесь сусьвет. Несьвядомыя гэтага, мы мяркуем, што гэта сусьвет нас адкінуў і ненавідзім яго. 2. Пра-бачыць. Разважаючы падобна аб прабачэньні, можам зрабіць выснову, што гэта здольнасьць выйсьці насустрач іншаму чалавеку, сабе, рэчаіснасьці: захацець бачыць. У гэтым ”выхадзе насустрач” мы астаемся падобныя нашаму Богу, Які першы выходзіць насустрач усім людзям і кожнаму чалавеку асобна, на працягу ўсёй гісторыі чалаветства. Аднак захацець бачыць іншага чалавека і высьці яму насустрач не азначае, што ён са свайго боку, захоча нас бачыць. Неабходна зрабіць яшчэ адзін крок: прасіць у яго прабачэньне. Зрабіць гэта цяжка, бо сама наша пыха супрацівіцца гэтаму і знаходзіць шмат сур’ёзных ды лагічных прычын, каб не рабіць гэтага. 3. Дарагія браты, дарагія сёстры! Мы сапраўды патрабуем прабачэньня ад нашых ворагаў і крыўдзіцеляў, бо і мы не без граху: гэта мы самі захацелі ”ня бачыць” іх, гэта мы выкрэсьлілі іх з свайго сусьвету, з сусьвету нашага… Хочаш прабачыць – прасі прабачэньне. Быць можа гэта рада наіўная ў вачах тых, хто страціў ад рук забойцаў сваіх блізкіх, але … няма іншай рады. Як мы маглі ўжо зразумець: прабачэньне – гэта складаная дарога. Нам шмат каму трэба выйсьці насустрач. Ня толькі іншым, але таксама самому сабе, насустрач гэтаму сусьвету, каб знайсьці свой скарб, каб адшукаць сваё сэрца. Амін. Аўтар - Айцец Андрэй Буйніч |
|
22.02.2009
|






Сёньняшняе чытаньне:
