Пошук

Каляндар

 

Казаньні і гаміліі Крылы малітвы  


Ці можа іншы чалавек быць збаўлены з дапамогай нашых малітваў? Ці могуць заслугі аднаго чалавека дапамагчы атрымаць аздараўленьне іншаму, нявераючаму чалавеку.

Мц. 15,21-28

Дарагія браты і сёстры!
У сёньняшнім Евангельлі мы бачым, як Ісус Хрыстос аздараўляе дачку адной жанчыны-хананэянкі. На першы погляд, у гэтым няма нічога надзвычайнага, тады як Хрыстос шмат часу прысьвяціў таму, каб дапамагаць хворым і нямоглым, аздараўляючы іх. Але цікавым ёсьць тое, што пра веру дзяўчыны нічога не сказана. Магчыма, яна і ня верыла ў Хрыста, а можа, нават, і ня ведала пра Яго існаваньне?! Але Хрыстос аздараўляе яе, дзякуючы заступніцтву маці. “Тады Ісус сказаў ёй ў адказ: Жанчына! вялікая вера твая, хай станецца табе, як ты хочаш. І выздаравела яе дачка ў тую ж гадзіну” (Мц 15.28). Але адначасова мы можам побачыць і вялікую пакору жанчыны. Нягледзячы на непрыемнае параўнаньне ўсіх паганаў з псамі, якое бытавала сярод юдэяў, яна не абураецца, але прыймае гэта з пакораю. “А Ён сказаў ў адказ: нядобра – узяць хлеб у дзяцей і кінуць яго шчанюкам. Яна ж сказала: так, Госпадзе! але і шчанюкі ядуць крошкі, якія падаюць са стала гаспадароў іхніх”. (Мф 15.26-27). І толькі пабачыўшы яе пакору, Хрыстос кажа пра вялікую веру жанчыны і аздараўляе яе дачку.
Дарагія браты і сёстры! Сёньняшняе Евангельле сьведчыць нам аб тым, што нашыя заступніцкія малітвы, якія мы ўзносім да Бога за іншых людзей, ёсьць вельмі патрэбнымі і каштоўнымі перад Богам. Але таксама варта заўсёды памятаць, каб у нашым жыцьці вера ў Бога была цесна зьвязана з пакорай і любоў’ю да чалавека. Бо толькі сэрца, поўнае любові і пакоры,ь здатнае нарадзіць крылы, якія ўзнясуць нашыя малітвы проста на неба.

Аўтар - Айцец Аляксандр Шыбека

17.01.2009

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier