Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Казаньні і гаміліі ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА: ➕Малітва да Ўкрыжаванага Хрыста  


Збавіцелю наш, Госпадзе Ісусе Хрысьце,

бачу Цябе павешаным на крыжы

дзеля Тваёй вялікай любові да роду людзкога.

 

Галаву маеш нахіленую, хочучы пачуць малітвы ўсіх нас;

сэрца маеш адкрытае, хочучы даць усім ласку Тваю;

рукі маеш расьцягнутыя, хочучы ўсіх нас да сябе прыгарнуць;

ногі маеш прыбітыя цьвікамі, хочучы быць заўсёды з грэшнікамі.

 

Малю Цябе сёньня:

дзеля Твае горкае сьмерці і пачэснага Крыжа

пачуй малітвы мае,

пашлі мне ласку Тваю,

прыгарні мяне да сябе,

і будзь са мною ў час сьмерці маёй.

Амін.

 

 


Аўтар - Францішак Скарына (тэкст у традыцыйнай багаслужбовай арфаграфіі)

18.04.2025

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier