Пошук
Нядзельнае казаньне
|
пятніца
ЛІСТАПАДА |
Казаньні і гаміліі
Нядзеля Крыжапаклонная
Крыж – крыніца перамогі
Дарагія браты і сёстры! Мы перажываем палову Вялікага Посту. Гэты літургічны перыяд Айцы Царквы называлі “духоўнай вясной”.
Мы распачалі таксама нядаўна вясну астранамічную, пра якую наш зямляк Уладыслаў Сыракомля склаў выдатны верш (дазволю сабе вам яго прачытаць):
Ужo птyшкi пяюць ўcюды, Ужo квeткi зaцвiлi... «Bяcнa пpыйдзe», — кaжyць людзi... Ды cкyль пpыйдзe i кaлi?
I нaштo ж вяcнa нaм Бoжa? Mы aдвыклi aд вяcны... Eлкi ў лece, мox нa cтpэce 3eлянeюць зaўcягды...
Такім чынам, праз параўнанне, разумеем, што нашая духоўная вясна – Вялікі Пост – гэта таксама такі перыяд, калі наша чалавечая прырода абуджаецца да жыцця.
Гэты пярыяд – гэта не толькі (і не столькі) час горкага эгацэнтрычнага жалю за свае грахі, але таксама (або перад усім) ціхай унутранай радасці з-за таго, што мы можам узяць удзел у гісторыі перамогі; гісторыі, праз якую вядзе нас наш Госпад.
Мы сапраўды бярэм удзел у гэтай радасці праз багаслужэнне, праз нашыя нават мінімальныя аскетычныя высілкі, праз удзел у Таямніцы Споведзі ды праз нашыя ўлюбёныя посныя малітвы, такія як напрыклад малітва Арэма Сірына.
І вось вянцом і знакам Вялікай Перамогі ёсць Крыж нашага Госпада Ісуса Хрыста, якому мы сёння радасна кланяемся і праслаўляем.
Адказваючы на рэтарычнае пытанне Сыракомлі: навошта нам вясна? – давайце далучым нашыя сэрцы да вокліча, які знаходзіцца ў прычасьніку сённяшняй Боскай Літургіі: “Хай зазьзяе нам сьвятло аблічча Твайго, Госпадзе. Алілуя, алілуя, алілуя”. Аўтар - а. Андрэй Буйніч |
|
24.03.2025
|






Сёньняшняе чытаньне:
