Пошук

Каляндар

 

Адышоў у вечнасць Апостальскі Экзарх у Чэскай Рэспубліцы  


Адышоў у вечнасць Апостальскі Экзарх у Чэскай Рэспубліцы14 студзеня 2025 года, у веку 77 год, памёр у Празе (пасля кароткай хваробы) Апостальскі Экзарх для грэка-католікаў ў Чэскай Рэспубліцы біскуп Уладзіслаў Гучка. Ён адышоў паяднаны з Богам і ўмацаваны святымі Тайнамі.

 

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!

 

***

 

Пахавальная архірэйская Літургія (стараславянская) будзе служыцца ў сераду 22 студзеня 2025 г. у 14:00 - у катэдральным саборы св. Клімента ў Празе (Karlova ul. 1). 

 

Узначаліць Літургію Ўладыка Ёна (Максім), Мітрапаліт Прэшаўскі, прапаведнікам будзе Ўладыка Ян Граўбнер, архібіскуп  Пражскі і прымас Багеміі. 

 

 У МІНСКУ заўпакойная Літургія за супакой душы новаспачылага Экзарха Уладзіслава будзе служыцца  ў пятніцу 17 студзеня 2025 г. ў 18:30 - у храме душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе, 6).


15.01.2025

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier