Пошук
Нядзельнае казаньне
|
пятніца
ЛІСТАПАДА |
75 гадоў таму распачалося радыёвяшчанне па-беларуску з Ватыкана
Як адзначае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, які сёння працягвае распачатую тады місію, упершыню мова Купалы і Коласа прагучала ў эфіры Ватыканскага радыё ў вігілію Божага Нараджэння 1949 года. Праз некалькі тыдняў, 6 студзеня 1950 года, беларускія праграмы ўвайшлі ў рэгулярны эфір і застаюцца часткай вяшчання папскай радыёстанцыі да цяперашняга часу.
Беларуская мова займае пачэснае месца сярод моў Ватыканскага радыё — вялікай сям’і, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў больш як 60-і нацыянальнасцяў.
Гэты факт з’яўляецца прызнаннем беларускай самабытнасці і культуры, а таксама сведчыць пра значнае месца нашага народа ў сэрцы Папы.
На працягу многіх дзесяцігоддзяў з працай рэдакцыі былі звязаны славутыя постаці беларускага каталіцкага руху, якія ў значнай ступені паспрыялі беларусізацыі Касцёла.
Паводле: Vatican News BY / Catholic.by |
|
2.01.2025
|






Сёньняшняе чытаньне:
