Пошук

Каляндар

 

Дыспенсацыя ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў 1 лістапада 2024  


Дыспенсацыя ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў 1 лістапада 2024На падставе канона 1538 § 1 Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі - Архімандрыт Сяргей (Гаек) удзяляе дыспенсацыю ад абавязку устрымання ад спажывання мясных страваў вернікам грэка-католікам у Беларусі (старэйшым за 14 гадоў), у пятніцу 1 лістапада 2024 года.

 

Вернікі, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца. 

 

+++

 

1 і 2 лістапада грэка-католікі моляцца за памерлых на могілках, што часто завяршаецца сямейнай трапезай (разам з рыма-католікамі). 1 лістапада ў каляндары лацінскага абраду - гэта ўрачастасць, што зносіць абавязак устрымання ад мясных страваў, хаця ў 2024 г. - гэта пятніца. У каляндары візантыйскага абраду ўрачыстасць Усіх Святых святкуецца ў іншым тэрміне, таму ўдзяляецца гэтая дыспенсацыя.


31.10.2024

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier