Пошук
Нядзельнае казаньне
|
пятніца
ЛІСТАПАДА |
Захаваньне праху Гая Пікарды ў Мінску 15.ХІ.2008 г. у 19:00 г.
![]() Як беларусіст, дасьледчык беларускай культуры, ён быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Ён быў нязьменным членам журы Міжнароднага фестывалю: “МАГУТНЫ БОЖА” ў Магілёве. Яго пяру належаць многія артыкулы па беларускай літаратуры, пра Францыска Скарыну і яго сімволіку, а таксама рэцензіі, зьмешчаныя ў лонданскім квартальніку “The Byelorussian Studies”. Выдаваў для англічан часопіс пра беларускую культуру “The Byelorussian Cronicle”. Пасьля сьмерці дасьледчыка засталася неапублікаванай галоўная яго праца – зборнік “Залатая Беларусь”. У сваім запавеце выказаў пажаданьне пахаваць яго ў адной з Менскіх Сьвятыняў. Закладка капсулы з прахам і асьвячэньне мемарыяльнай дошкі плануецца на 15.ХІ.2008 г. у 19:00, у Мінскім касьцёле сьвятога Сымона і сьвятой Алены каля зьнешняй сьцяны. Сьвятую імшу адслужыць Дастойны Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, у саслужэньні Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея Гаека. З павагаю і Божым блаславенствам! Ксёндз-магістр Уладыслаў Завальнюк Пробашч парафіі сьвв. Сымона Алены ў Мінску |
|
13.11.2008
|






Сёньняшняе чытаньне:

