Пошук

Каляндар

 

9-ты дзень на шляху да Божага Нараджэння з АКАФІСТАМ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ БАГАРОДЗІЦЫ, Частка ІII  


Ікона беларускага маэстра каменеапрацоўкі А.В. ПапельскагаІкона беларускага маэстра каменеапрацоўкі А.В. ПапельскагаДЗЕНЬ IX (22 снежня) - Ікас 9

 

Шматслоўныя красамоўцы моўкнуць, быццам рыбы, перад Табою, Багародзіца: яны ня ў змозе растлумачыць, як Ты сталася маці, застаўшыся дзеваю. Мы ж, дзівячыся гэтай тайніцы, з вераю клічам: 

Радуйся, Сховішча мудрасьці Божай! 

Радуйся, Скарбніца Ягонага провіду!

Радуйся, бо Ты паказваеш нямудрасьць мудрых! 

Радуйся, бо Ты вучоных бязмоўнымі чыніш! 

 

Радуйся, бо Ты дапытлівых у замяшаньне прыводзіш! 

Радуйся, бо Ты змушаеш змоўкнуць казачнікаў! 

Радуйся, бо Ты разбурыла разважаньні атэнцаў! 

Радуйся, бо Ты напаўняеш сеці рыбакоў! 

 

Радуйся, бо Ты ратуеш людзей з глыбіні няведаньня! 

Радуйся, бо Ты прасьвятляеш усіх ведаю! 

Радуйся, Карабель для тых, што жадаюць збаўленьня! 

Радуйся, Прыстанішча для тых, што плывуць па моры жыцьця! 

*Радуйся, Дзева Маці! 

 

Кандак 10

Творца ўсяго прыйшоў з уласнай волі на сьвет, каб збавіць яго. Бог і Пастыр, Ён зьявіўся дзеля нас, авечак сваіх, як чалавек. Паклікаўшы падобнае падобным, як Бог Ён пачуў: Алілуя!

 

Ікона беларускага маэстра каменеапрацоўкі А.В. Папельскага.


22.12.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier