Пошук

Каляндар

 

УCХОДНІЯ ЦЭРКВЫ І ШЛЯХ ДА АДЗІНСТВА ХРЫСЦІЯНАЎ  


УCХОДНІЯ ЦЭРКВЫ І ШЛЯХ ДА АДЗІНСТВА ХРЫСЦІЯНАЎУвечары 28 кастрычніка 2023 года ў Ватыкане была абнародавана падагульняючая Справаздача першай сесіі XVI Звычайнай генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў.


Дакумент быў прыняты ў выніку галасавання па кожным з яго параграфаў. Права голасу мелі 344 удзельнікі Сіноду, сярод якіх былі не толькі біскупы, але таксама святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі, у тым ліку жанчыны.

 

Справаздача, якая заахвочвае да яшчэ большай «сумеснай адказнасці» ўсіх ахрышчаных за евангелізацыйную місію Царквы (Касцёла), займае 42 старонкі і мае назву «Сінадальны Касцёл у місіі».

 

Тэкст падзелены на тры часткі: «Аблічча сінадальнага Касцёла», «Усе вучні, усе місіянеры» і «Ткаць сувязі, будаваць супольнасць».

 

Кожны параграф дакумента ўключае пункты, па якіх была дасягнута згода, пытанні, якія патрабуюць вырашэння, і прапановы.

 

Гаворка не ідзе пра выніковы дакумент Сіноду на тэму сінадальнасці, але пра «пераходны» тэкст, які падагульняе працу першай сесіі Асамблеі, з улікам таго, што дыскусіі працягнуцца ў межах другой сесіі, якая адбудзецца ў кастрычніку 2024 года.

 

+ + +

 

Усходнія Цэрквы і шлях да адзінства хрысціянаў


З улікам войнаў на тэрыторыях, дзе шырока прысутнічаюць Усходнія Цэрквы, і вялікай колькасці мігрантаў з гэтых рэгіёнаў, супольнасці лацінскага абраду заклікаюцца «ў імя сінадальнасці» дапамагчы вернікам-мігрантам усходняга абраду «захаваць сваю тоеснасць і не падлягаць працэсам асіміляцыі».

 

Падкрэсліваецца важнасць «працэсаў пакаяння» і «аздараўлення памяці» ў адносінамі з іншымі хрысціянскімі канфесіямі. Выказваецца прапанова распрацоўкі «экуменічнага мартыралога» і супрацоўніцтва паміж усімі хрысціянамі дзеля «аздараўлення культуры ад нянавісці, падзелаў і вайны, якія супрацьпастаўляюць групы, народы і краіны». Адносна змешаных сужэнстваў адзначаецца, што ў іх вернікі «могуць узаемна евангелізаваць адзін аднаго».

 

Місія ў лічбавай сферы


У справаздачы закранаюцца таксама пытанні, звязаныя з лічбавым асяроддзем. Удзельнікі Сіноду заклікалі «дасягнуць актуальнай культуры ва ўсіх абшарах, дзе людзі шукаюць сэнсу і любові, уключаючы іх мабільныя тэлефоны і таблеты». Неабходна ўлічваць, што інтэрнэт можа наносіць шкоду і раны праз цкаванне, дэзінфармацыю, сексуальнае выкарыстанне і залежнасці. Таму неабходна паразважаць над тым, як «хрысціянская супольнасць можа падтрымаць сем’і ў забеспячэнні таго, каб анлайн-прастора была не толькі бяспечнай, але таксама духоўна жыватворнай».

 

-----------------------------

 

Поўны тэкст інфармацыі аб Справаздачы знаходзіцца пад спасылкай:

https://www.vaticannews.va/be/vatykan/news/2023-10/padagulnyayuchy-dakument-sinoda-abnarodavany-vatykane.html


31.10.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier