19 чэрвеня 2023 Яго Святасць Папа Францішак Апостальскім адміністратарам "sede vacante" (вакантнай сталіцы) італа-албанскай епархіі П’яна-дэльі-Альбанэзі (Piana degli Albanesi) на Сіцыліі прызначыў кардынала Франчэска Мантэнэгра, архібіскупа-эмерыта архідыяцэзіі Агрыджэнта.
Грэка-каталіцкая Царква ў Італіі, таксама вядомая як італа-грэцкая або італа-албанская Царква, з'яўляецца Царквой "свайго права" (sui iuris) у Сулучнасці з Папам Рымскім, але якая захоўвае ўласныя структуры, дысцыпліну, традыцыі і візантыйскую літургію.
У цяперашні час, акрамя епархіі П'яна-дэльі-Альбанэзі, у Італіі існуюць італа-албанская епархія Лунгра (у Калабрыі) і экзархальны манастыр у Гротаферата (недалёка ад Рыма), якія карыстаюцца кананічнай аўтаноміяй.
Большасць грэка-католікаў у Італіі - гэта ўкраінскія і румынскія імігранты, раскіданыя па ўсёй краіне. Украінцы грэка-католікі прыпісаныя да Апостальскага экзархата, душпастырства румынаў каардынуе Візітатар.
На фота грэка-каталіцкі храм Martorana ў Палермо, галоўны сабор епархіі П’яна-дэльі-Альбанэзі.