Пошук

Каляндар

 

Прызначаны Апостальскі нунцый у Казахстане  


Прызначаны Апостальскі нунцый у КазахстанеПапа Францішак прызначыў апостальскім нунцыем у КАЗАХСТАНЕ мансеньёра Джорджа Джорджа Панамтхундыла, саветніка нунцыятуры, адначасова ўзвёўшы яго на тытулярны пасад Фларыяны, з годнасцю арцыбіскупа.

 

Кароткая біяграфія:

Біскуп Джордж Джордж Панамтхундыл нарадзіўся 20 мая 1972 г. у горадзе Трывандрам (Індыя). 18 лютага 1998 г. быў рукапакладзены ў святары, інкаардынаваны ў Сіра-Маланкарскай архідыяцэзіі Трывандрам.

Скончыў усходняе кананічнае права.

Ён уступіў на дыпламатычную службу Святога Пасаду 1 ліпеня 2005 г., працаваў у Апостальскай нунцыятуры ў Коста-Рыцы, Гвінеі, Іраку, Аўстрыі, Ізраілі і ў Апостальскай дэлегацыі ў Ерусаліме і Палестыне, у Папскім прадстаўніцтве на Кіпры.

Ведае французскую, англійскую, італьянскую, іспанскую і нямецкую мову.


17.06.2023

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier