Беларускія Іконы Багародзіцы ўшанавалі ў міжнародным Санктуарыі на Яснай Гары
3 траўня 2023 г., ва ўрачыстасць Маці Божай, у міжнародным марыйным санктуарыі ў кляштары айцоў паўлінаў на Яснай Гары ў Чэнстахове, былі выстаўлены для ўшанавання вернікамі марыйныя абразы з Беларусі.
Гэтыя 13 копій цудатворных Іконаў, якія ўшаноўваюцца ў Беларусі рыма-католікамі, грэка-католікамі і праваслаўнымі, выстаўляліся для ўшанавання ў многіх месцах Беларусі а таксама ў Вільні і Варшаве.
|